Вы тут

Прэзентавана кніга «Хуш Килесез — калі ласка!: беларускія паэты».


Сярод іншых падарункаў, што прывезлі ў Беларусь дзеячы культуры і мастацтва Татарстана ў межах Дзён культуры, — і кніга перакладаў беларускай паэзіі «Хуш Килесез — калі ласка!: беларускія паэты».


Укладальнікі гэтай анталогіі вершаў 30 мастакоў слова — народны паэт Татарстана Рэнат Харыс і дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак. Пад адной вокладкай — майстры прыгожага пісьменства ад Францыска Скарыны да Юліі Алейчанкі. Рэнат Харыс — перакладчык твораў усіх 30 аўтараў. Пісьменнік з Казані паспрабаваў стварыць панараму развіцця беларускай паэзіі ў часе. Францішка Багушэвіча дапаўняюць Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Міхась Чарот. У кнізе прадстаўлены вершы Петруся Броўкі, Пятра Глебкі, Максіма Танка, Аркадзя Куляшова, Рыгора Барадуліна. З сучаснікаў паэтычны дыялог з татарскім чытачом вядуць Мікола Чарняўскі, Віктар Гардзей, Раіса Баравікова, Леанід Галубовіч, Міхась Пазнякоў, Мікола Мятліцкі, Змітрок Марозаў, Віктар Шніп, Алесь Бадак, Людміла Рублеўская. Заўважыў Рэнат Харыс і літаратурную моладзь, пераклаўшы вершы Таццяны Сівец і Юліі Алейчанкі. Канешне ж, шматаблічная беларуская паэзія мае права на больш шырокае знаёмства. Пра гэта, пра планы на будучыню ў гэтым кантэксце ўдалося запытацца ў народнага паэта Татарстана ўжо ў Мінску. І вось што адказаў Рэнат Харыс:

— Спадзяюся, што гэта толькі пачатак знаёмства татарскага чытача з беларускай паэзіяй у ХХІ стагоддзі. Я чытаю «Нёман», знаёмлюся праз інтэрнэт з літаратурна-мастацкай перыёдыкай на беларускай мове. Ведаю пра часопісы «Полымя», «Маладосць», газету «Літаратура і мастацтва». І несумненна, буду далей рухацца ў перакладчыцкай справе. Татары з беларусамі сябруюць здаўна, сябруюць стагоддзямі. А значыць — і ўсе падставы для шырокага супрацоўніцтва нашых літаратараў даўно закладзены.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.