Вы тут

Падлік балаў на ЦТ стане больш зразумелы


Метадалогія падліку балаў на ЦТ павінна змяніцца, але сёлетніх абітурыентаў змяненні не закрануць. Пра гэта ў інтэрв'ю праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТБ расказаў міністр адукацыі Ігар КАРПЕНКА.


Па яго словах, новая сістэма налічэння балаў будзе больш зразумелай для навучэнцаў і бацькоў і дазволіць супастаўляць адзнакі ў школе з баламі на ЦТ. Новую метадалогію плануецца апрабаваць ужо у бягучую ўступную кампанію, але гэта будзе інфармацыя толькі для спецыялістаў. Для абітурыентаў жа нічога пакуль не зменіцца. Варта растлумачыць, што цяпер у аснову методыкі разліку тэставага бала на ЦТ пакладзена рэйтынгавая шкала, якая дазваляе не толькі прыняць пад увагу колькасць правільна выкананых заданняў тэста, але і ўлічыць адносную складанасць кожнага выкананага ці нявыкананага задання, а яна залежыць ад таго, колькі абітурыентаў з ім справіліся.

У інтэрв'ю на СТБ Ігар Карпенка згадаў таксама некаторыя змяненні ў прыёмнай кампаніі, якія маюць адбыцца: «За цэнтралізаваным тэсціраваннем нельга страціць асобу абітурыента, таму, хутчэй за ўсё, пры паступленні на некаторыя спецыяльнасці могуць з'явіцца ўнутраныя іспыты».

Таксама могуць змяніцца форма выпускных экзаменаў за курс сярэдняй школы і фармат уступных іспытаў у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, паколькі цяпер яны не адпавядаюць адно аднаму. «Напэўна, мы павінны выйсці на нейкую форму, якая дазволіла б збалансаваць патрэбы і школы, і навучэнцаў, і бацькоў», — падкрэсліў міністр.

Што датычыцца прафілізацыі навучання ў школе, то яна, на думку міністра, найбольш эфектыўная з 7-8 класа, калі ўжо можна комплексна ацаніць магчымасці дзіцяці, у якой сферы ён сябе праявіў (гуманітарнай, фізіка-матэматычнай ці хіміка-біялагічнай). А пасля 9 класа, калі школьнік вытрымае выпрабаванні і пакажа вынікі, ён павінен ужо самастойна выбраць сваю далейшую дарогу.

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.