Вы тут

Сёлета ўжо патанулі 102 чалавекі


Май нечакана выдаўся ў Беларусі дадатковым летнім месяцам. Тэмпература паветра амаль не падала ўдзень ніжэй за +20, і таму вада ў рэках і азёрах прагрэлася даволі хутка. І на пляжы масава пацягнуліся адпачывальнікі.


— Абстаноўка на вадаёмах становіцца трывожнай, — заўважае старшыня рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах» Анвар ІГАМБЕРДЫЕЎ. — Па стане на 4 чэрвеня ў краіне патанулі ўжо 102 чалавекі, з іх 8 дзяцей. Гэта на 17 чалавек болей, чым летась. Толькі за май загінула на вадзе 45 чалавек.

Пераважная большасць смяротных выпадкаў прыходзіцца на месцы, дзе купанне не дазволена. Гэта кар'еры, меліярацыйныя каналы, так званыя дзікія пляжы. З аднаго боку, адпачывальнікаў спакушае блізкасць такіх вадаёмаў і малая колькасць людзей на іх. Аднак у гэтых месцах не дзяжураць ратавальнікі, і таму на аператыўную дапамогу разлічваць ужо не даводзіцца.

Сёлета дзякуючы своечасовай дапамозе супрацоўнікаў Таварыства ратавання на водах у жывых засталіся 23 чалавекі, сярод якіх трое дзяцей.

— Агулам у краіне працуюць 143 выратавальныя пасты. 504 ратавальнікі будуць несці на іх службу, — працягвае Анвар Ігамбердыеў. Таварыства разам з іншымі арганізацыямі таксама рыхтуе пляжы да адпачынку. Зараз іх налічваецца 478.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Вада збірае чорную даніну

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму 14 лістапада варта лічыць днём яднання?

Чаму 14 лістапада варта лічыць днём яднання?

З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цялец. Тыдзень абяцае прынесці пазітыўныя тэндэнцыі ў многіх справах.