Вы тут

На саміце ШАС сустрэнуцца лідары Шанхайскай васьмёркі


Ужо праз некалькі дзён — 9—10 чэрвеня — у горадзе Цындаа (усходнекітайская правінцыя Шаньдун) адбудзецца саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.


Саміт увойдзе ў гісторыю арганізацыі як першая сустрэча лідараў дзяржаў — членаў гэтай арганізацыі ў фармаце вялікай Шанхайскай васьмёркі. Пра гэта ў інтэрв'ю ТАСС заявіў генеральны сакратар ШАС Рашыд Алімаў. «Гэта падзея адкрые новы этап развіцця ШАС. Мяркую, што галоўнай характарыстыкай гэтага этапу стануць большыя роля і значэнне ШАС у глабальных справах», — адзначыў Рашыд Алімаў. Паводле яго слоў, у перыяд паміж самітамі ШАС у Астане ў 2017 годзе і самітам у Цындаа пройдзена значная па змесце дыстанцыя. «Як вынік — у парадку дня маючага адбыцца пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС каля 20 дакументаў, якія закранаюць практычна ўсе аспекты рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня: ад бескампраміснай барацьбы з тэрарызмам і процідзеяння экстрэмізму да пашырэння супрацоўніцтва ў эканоміцы, гандлі, ахове навакольнага асяроддзя», — сказаў Рашыд Алімаў.

Галоўным выніковым палітычным дакументам саміту стане Цындааская дэкларацыя. «У гэтым найважнейшым дакуменце будуць зафіксаваны кансалідаваныя ацэнкі кіраўнікоў дзяржаў ШАС бягучай сітуацыі ў рэгіёне і свеце, сфармуляваны падыходы ШАС да вырашэння актуальных рэгіянальных і глабальных праблем, а таксама пазначаны магістральныя напрамкі работы арганізацыі на найбліжэйшую перспектыву. Яго комплексны характар мае на ўвазе, што ў ім знойдуць адлюстраванне ўсе сюжэты сусветнай палітыкі, якія сёння знаходзяцца ў полі пільнай увагі аб'яднання», — растлумачыў генеральны сакратар ШАС.

Ён звярнуў увагу, што Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва стала запатрабаванай пляцоўкай для спалучэння нацыянальных інтарэсаў дзяржаў-членаў з агульнарэгіянальнымі. «З уступленнем у ШАС найбуйнейшых дзяржаў Азіі — Індыі і Пакістана — арганізацыя ператварылася ў найбуйнейшае ў свеце трансрэгіянальнае аб'яднанне і па агульнай плошчы дзяржаў, што ўваходзяць у яго, і па агульнай колькасці насельніцтва, і па эканамічным патэнцыяле, — падкрэсліў Алімаў. — ШАС сёння набыла глабальны профіль, і яе ўплыў на лёсы свету будзе з часам толькі ўзрастаць, а з улікам тых каштоўнасцяў, якія сумесна прасоўваюць дзяржавы-члены на міжнароднай арэне, арганізацыя будзе садзейнічаць будаўніцтву міжнародных адносін новага тыпу, якія ўвасабляюць узаемную павагу, справядлівасць, роўнасць і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва».

У тэму

На радзіме Канфуцыя

Цындаа, як заўважыў намеснік кіраўніка гарадскога ўрада Чжан Ціндун, — мегаполіс з багатай гісторыяй, самабытнай культурай і прывабнай архітэктурай. Ён з'яўляецца адным з пяці асноўных знешнегандлёвых партоў Кітая. У перакладзе з кітайскай Цындаа азначае «сіне-зялёны востраў». У горада-порта на Жоўтым моры досыць вялікі вопыт правядзення міжнародных мерапрыемстваў, прытым што ён з'яўляецца важным звяном транснацыянальнага транспартна-эканамічнага калідора «Адзін пояс — адзін шлях». Бадай галоўнай цікавінкай з'яўляецца тое, што гэтыя мясціны — радзіма сусветнага вядомага філосафа Канфуцыя (яго бацькаўшчына — правінцыя Шаньдун).

Загаловак у газеце: Чым здзівіць Цындаа?

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.