22 Верасень, субота

Вы тут

Супрацоўніцтву Беларусі і Чэхіі ў hi-tech будуць спрыяць парламентарыі


Супрацоўніцтву Беларусі і Чэхіі ў галіне высокіх тэхналогій будуць спрыяць парламентарыі. Аб гэтым журналістам заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАХМАНАЎ па выніках сустрэчы з дэлегацыяй Сената парламента Чэшскай Рэспублікі. Сам візіт чэшскіх гасцей будзе доўжыцца да 7 чэрвеня.


Фота: БЕЛТА

Парламентарый адзначыў, што на сустрэчы былі намечаны перспектыўныя кірункі для работы — напрыклад, фармацэўтыка, таксама бакі звярнулі ўвагу на развіццё адносін у галіне высокіх тэхналогій, паколькі гэта ключавое пытанне для абедзвюх краін.

"Мы вельмі дэталёва абмеркавалі ўсе пытанні, дамовіліся працаваць у пастаянным фармаце — гаворка не абмяжуецца толькі сённяшнімі кантактамі, — падкрэсліў беларускі парламентарый. — Безумоўна, мы будзем працаваць на ўмацаванне нашых узаемаадносін ва ўсіх сферах, уключаючы і палітыку, і эканоміку, будзем разглядаць гэта з пазіцыі нацыянальных інтарэсаў нашых краін, а таксама з улікам саюзаў, з якімі мы маем справу — ЕАЭС і ЕС".

Па словах сенатара, Беларусь і Чэхія будуць знаходзіць такія формы ўзаемадзеяння, якія дадуць магчымасць забяспечыць збліжэнне пазіцый не толькі нашых краін, але і тых саюзаў, у якіх удзельнічаюць абедзве дзяржавы. Ён таксама дадаў, што паколькі ў нашу краіну прыбылі высокапрафесійныя парламентарыі, якія займаюць высокія пазіцыі ў чэшскім парламенце, беларускі бок спадзяецца на пазітыўныя вынікі. "Мы пастараемся не ўпусціць новыя магчымасці для таго, каб надаць дынаміцы незваротны характар", — дадаў Сяргей Рахманаў.

"Трэба сказаць, што мы зноў пачынаем работу ў галіне парламенцкіх узаемаадносін. Можа быць, мы пачынаем яе пасля некаторага даволі доўгага перапынку, але мы стараемся прадоўжыць тое, што ўжо было зроблена ў палітычнай галіне, — расказаў журналістам Францішак БУБЛАН, кіраўнік дэлегацыі і старшыня камітэта па замежных справах, абароне і бяспецы Сената парламента Чэшскай Рэспублікі. — Мы стараемся таксама актывізаваць эканамічную сферу, падтрымаць тыя праекты, якія ўжо працуюць — сумесныя чэшска-беларускія прадпрыемствы. Таксама хочам заахвоціць культурны абмен, можа быць, абмен студэнтамі, таму што мы б не хацелі, каб усё абмежавалася толькі палітычнымі кантактамі, але і каб закранула грамадства ў цэлым".

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.