Вы тут

Няўрымслівы вожык


Жыў-быў на свеце вожык. Звалі яго Жвавы. Прозвішча меў такое, бо ніколі не сядзеў на месцы. Усе бегаў туды-сюды... Была ў яго жонка і пяцёра дзяцей.

— Трэба пабудаваць нам жыллё, — прыдумаў аднойчы вожык.

І зноў пачаў бегаць туды-сюды, шукаючы месца для будынка.

— Навошта нам дом, добра нам і пад імхом, цёпла і суха.

Адмяніў сваё рашэнне і зноў пабег некуды.

— Трэба ўжо рыхтавацца да зімы! — аб'явіў вожык наступным разам.

І загадаў сям'і збіраць грыбы. Але не прабег і пяці крокаў, як памяняў планы.

— Дзеці, збірайце яблыкі, вунь расце дзічка.

Маленькія вожыкі ўжо накалолі на свае іголкі па яблычку, як...

— Дзеці не трэба, яны кіслыя. Лепей назбіраем чарніц ды насушым на зіму.

Не паспелі вожыкі сабраць і па слоічку ягад, як тата загадаў абкладаць сваё жыллё сухім лісцем.

— Не, не трэба! Яно яшчэ мокрае! — сказаў неўзабаве вожык.

Іду туды не ведаю куды, бяру тое не ведаю што, — нарэшце неяк прызнаўся сам галава сям'і.

— Ой, тата! — закрычаў самы малодшы з вожыкаў. — У цябе сем пятніц на тыдні.

...Так і бегае ўся сям'я за сваім бацькам і мужам. Топчуць лапкамі то туды, то сюды...

Анастасія ЯРАХНОВІЧ, вучаніца 11 класа гімназіі № 12 г. Мінска

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.