Вы тут

Міжнародная канферэнцыя “Шляхта Вялікага Княства Літоўскага” пройдзе ў БДУ


Двухдзённая навуковая канферэнцыя “Шляхта Вялікага Княства Літоўскага: палітычныя інтарэсы і сацыяльная актыўнасць” адкрыецца 7 чэрвеня на гістарычным факультэце ў  Белдзяржуніверсітэце. Яна прысвечана 60-годдзю з дня нараджэння беларускага гісторыка Паўла Лойкі.


Удзельнікамі форуму стануць больш за 60 навукоўцаў з Беларусі, Польшчы і Шатландыі. Рабочымі мовамі канферэнцыі з'яўляюцца беларуская, руская, польская, украінская і англійская. Ад БДУ з дакладамі выступяць каля 30 выкладчыкаў, магістрантаў і аспірантаў: прадстаўнікі гістарычнага, філалагічнага факультэтаў, факультэта міжнародных адносін, Інстытута бізнесу, Ліцэя і РІВШ БДУ. Свае даклады навукоўцы прадставяць у чатырох секцыях: "Асоба П.В. Лойкі і даследаванні шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў канцы ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя”,”Палітычная дзейнасць прадстаўнікоў шляхты ВКЛ “, “Генезіс фінансавых і сацыяльных працэсаў у ВКЛ XV— XVIII стагоддзяў" і “Цэнтр і перыферыя ў гістарычных наратывах ВКЛ”.

Па выніках працы навуковага форуму будзе выдадзены зборнік тэзісаў дакладаў удзельнікаў.

Даведка:

Лойка Павел Алегавіч (12 ліпеня 1958 года — 22 кастрычніка 2010 года). Нарадзіўся ў горадзе Слоніме (Гродзенская вобласць). У 1980 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ, пасля чаго быў прыняты на працу ў Інстытут гісторыі Акадэміі навук БССР. Кандыдат гістарычных навук. Узначальваў кафедру гісторыі Беларусі старажытнага часу БДУ (у 1994—2006 гадах). Аўтар трох манаграфій, школьных падручнікаў для 7, 10 і 11 класаў, а таксама шэрагу калектыўных навуковых работ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Мядзведзь на сцэне, Чэхаў на мове жэстаў і самая дакладная перадача стану дэпрэсіі.

Спорт

Настасся Чарняўская: Трэба, каб людзі ведалі: бадмінтон — рэальны спорт

Настасся Чарняўская: Трэба, каб людзі ведалі: бадмінтон — рэальны спорт

Якія задачы ставяцца перад камандай у 2019 годзе і што самае важнае ў бадмінтоне?

Грамадства

Які ўрок лепшы: перакулены або традыцыйны?

Які ўрок лепшы: перакулены або традыцыйны?

Як зрабіць, каб у вучняў загарэліся вочы?

Грамадства

Губернатар Гродзеншчыны - пра перспектыўныя праекты рэгіёна

Губернатар Гродзеншчыны - пра перспектыўныя праекты рэгіёна

Горад-спадарожнік, анкалагічны цэнтр, «вёскі будучыні»...