Вы тут

Пяць валанцёрскіх праектаў будзе рэалізавана ў БДУ


Усе ініцыятывы сталі вынікам навучання студэнтаў універсітэта ў “Школе валанцёрства”. На працягу пяці тыдняў яны слухалі курс лекцый прадстаўнікоў вядучых валанцёрскіх арганізацый, праходзілі трэнінгі па аратарскім майстэрстве ад вядучых тэлеканалаў “АНТ” і “БелМузТБ”, наведвалі майстар-класы, далучаліся да розных валанцёрскіх акцый. На завяршальным этапе студэнты падзяліліся на каманды для распрацоўкі і рэалізацыі ўласных праектных работ.


 Ужо ў верасні гэтага года распачнецца праект “Ціхі тэатр”. Валанцёры БДУ будуць вывучаць мову жэстаў, а таксама супрацоўнічаць з рознымі цэнтрамі, якія падтрымліваюць людзей з парушэннем слыху. Вынікам павінна стаць прэм'ера навагодняга спектакля. Яго асноўнымі гледачамі стануць глуханямыя дзеці і дарослыя, а ў ролі акцёраў выступяць студэнты БДУ.

Яшчэ адзін праект, які стартуе ў верасні, — “Правілы тваёй кухні”. На працягу месяца студэнты-валанцёры будуць навучаць выхаванцаў дзіцячых дамоў кулінарным навыкам, што дапаможа падрыхтаваць іх да самастойнага жыцця. А праект “Востраў” разгорнецца ў сталічных сацыяльных установах, дзе валанцёры збіраюцца арганізоўваць займальныя гульні і квэсты для дзяцей.

Для таго, каб аказаць арганізацыйную і кансультатыўную дапамогу замежным студэнтам, у БДУ плануецца рэалізаваць ініцыятыву "Inside us” (“Унутры нас”). Валанцёры арганізуюць  забаўляльныя, пазнавальныя і навучальныя мерапрыемствы, якія дапамогуць студэнтам-замежнікам адчуць сябе часткай агульнага ўніверсітэцкага жыцця.

На папулярызацыю валанцёрcтва скіраваны праект —  “VolunteerFestBSU” ( “Фестываль валанцёраў БДУ"). Падчас фестывалю будуць створаны некалькі зон актыўнасці: па рабоце з сацыяльна неабароненымі групамі насельніцтва, аказанні дапамогі жывёлам, абароне навакольнага асяроддзя і іншыя.

Зараз на пастаяннай аснове ў БДУ дзейнічае дзевяць валанцёрскіх аб'яднанняў. Далучыцца да іх дзейнасці могуць як студэнты, так і ўсе супрацоўнікі ўніверсітэта.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».