Вы тут

Ва ўрадзе упэўнены, што беларускія прадпрыемствы канкурэнтаздольныя


У краіне створаны ўмовы кантролю якасці, якія дазваляюць экспартаваць абсалютна якасную па ўсіх параметрах прадукцыю. Пра гэта паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка падчас цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу на саісканне прэміі ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці. Паводле яго слоў, гэта дазваляе гарантаваць выпуск бяспечнай прадукцыі, якая адпавядае патрабаванням замежнага спажыўца.


«Аднак сітуацыя няпростая. Часам узнікаюць невялікія канфлікты пры пастаўцы мяса-малочнай прадукцыі на стабільныя для нас рынкі. Але мы пастаянна даказваем якасць нашай прадукцыі і пры гэтым кожны раз робім правільныя высновы», — адзначыў Уладзімір Сямашка.

У сваю чаргу старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка падкрэсліў, што Беларусь у рамках усіх інтэграцыйных утварэнняў больш за іншыя краіны гатова да адкрытай канкурэнцыі.

«І калі нам нехта з нашых партнёраў навязвае нездаровую канкурэнтную барацьбу, выкарыстоўваючы розныя метады, каб не пусціць нашу прадукцыю на свой рынак, мы лічым, што гэта заслугоўвае вельмі сур'ёзнага абмеркавання на высокім узроўні», — сказаў Віктар Назаранка.

Ён таксама заявіў пра гатоўнасць прад'явіць айчынныя сістэмы тэхнічнага рэгулявання, прадэманстраваць сістэмы акрэдытацыі, кампетэнтнасць лабараторый і прадпрыемстваў.

«Нашым партнёрам мы таксама прапануем дэманстраваць свае падобныя кірункі і тады можна будзе абмяркоўваць, хто з нас мае рацыю, а хто не.

Сёння для нашых прадпрыемстваў адкрытая канкурэнцыя не страшная», — рэзюмаваў Віктар Назаранка.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Гатовыя цывілізавана даказаць сваю правату

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».