Вы тут

Якія праекты прапануе Беларусь для індыйскага бізнесу?


Дэлегацыя Канфедэрацыі індыйскай прамысловасці сустрэлася са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаілам Мясніковічам. Спікер адзначыў, што ў дзвюх краін гістарычна склаўся высокі ўзровень сяброўскіх адносін на палітычным трэку, і нагадаў пра візіт Прэзідэнта ў Нью-Дэлі, які адбыўся летась у верасні. Тады былі прыняты сур'ёзныя рашэнні і падпісаны шэраг пагадненняў, якія рэгулююць гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва.


— Я мяркую, як куратар індыйска-беларускага супрацоўніцтва, што палітычныя і парламенцкія кантакты крыху апераджаюць намаганні дзелавых колаў. І, я думаю, што ваш візіт будзе садзейнічаць менавіта таму, каб і бізнес-супольнасці працавалі больш актыўна, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

На думку старшыні Савета Рэспублікі, ёсць усё для таго, каб бізнес працаваў больш эфектыўна: палітычная воля, нарматыўна-прававое забеспячэнне і канкрэтныя праекты. На сустрэчы абмеркавалі пытанні па супрацоўніцтве ў машынабудаўнічай сферы, фармацэўтычнай прамысловасці, тэкстыльнай галіне, ваенна-тэхнічным напрамку і іншыя. «Акрамя таго, мы гатовыя адначасова вырашаць і пытанні фінансавага суправаджэння. Таварнае супрацоўніцтва падмацоўваць адпаведнымі фінансавымі схемамі», — заўважыў Міхаіл Мясніковіч.

У сустрэчы таксама ўдзельнічалі міністр прамысловасці Беларусі Віталь Воўк, старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч, намеснік старшыні праўлення Банка развіцця Беларусі Іван Варэніца і прадстаўнікі прадпрыемстваў. Уладзімір Улаховіч адзначыў, што «за апошнія гады гэта, напэўна, самая рэспектабельная бізнес-дэлегацыя, бо прадстаўляе найбуйнейшыя індыйскія кампаніі. Вядома, мы гэта расцэньваем як адказ на наш дзелавы форум, які праходзіў у рамках візіту Прэзідэнта. І мы разлічваем, што будуць сур'ёзныя вынікі». Напрыклад, такія чакаюцца ў развіцці сумеснага праекта ў Оршы.

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».