Вы тут

Інфляцыйныя чаканні ў Беларусі застаюцца


Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў чарговае даследаванне інфляцыйных чаканняў насельніцтва. Са справаздачы вынікае, што ў маі беларусы адчувалі гадавую інфляцыю на ўзроўні 12,9 % (супраць 12,4 % у лютым), паведамляе фінансавы кансультант Жанна Кулакова.


Акрамя таго, прыкметна ўзрасла доля насельніцтва, якая лічыць, што ў будучыні цэны будуць расці гэтак жа інтэнсіўна, як і цяпер (64,4 % рэспандэнтаў у маі супраць 59,8 % у лютым). Пры гэтым знізілася доля рэспандэнтаў, якія чакаюць паскарэння інфляцыі (11 % у маі супраць 11,9 % у лютым) і запаволення інфляцыі (20,4 % у маі супраць 23,9 % у лютым).

Як бачым, інфляцыйныя чаканні беларусаў застаюцца высокімі, пры гэтым насельніцтва адчувае, што цэны растуць у некалькі разоў хутчэй, чым сведчыць афіцыйная статыстыка. Рост узроўню інфляцыі можа быць звязаны ў тым ліку і з тым, што інфляцыя сапраўды трохі паскорылася: калі па выніках снежня 2017 года гадавая інфляцыя склала 4,6 %, то па выніках сакавіка 2018 года — 5,4 %, па выніках красавіка — 5 %.

У кожнай сям'і адчувальны ўзровень інфляцыі залежыць ад таго, якія тавары і паслугі традыцыйна ўваходзяць у штомесячны спажывецкі кошык. Нешта даражэе хутка, нешта — не даражэе наогул. Рост узроўню інфляцыі можна звязаць у тым ліку і з паскораным ростам адміністрацыйна рэгуляваных цэн і тарыфаў. Напрыклад, жыллёва-камунальныя паслугі ў сакавіку прадэманстравалі гадавую інфляцыю на ўзроўні 18,8 %. А ЖКП — гэта якраз тыя выдаткі, якія нясе любая сям'я незалежна ад сваіх пераваг і ладу жыцця.

Дарэчы, беларусы вельмі адчувальныя да любых змен на валютным рынку, і красавіцкія ваганні валютных курсаў разам з падаражэннем долара маглі паўплываць на настроі. Таксама тут праяўляецца яшчэ адна асаблівасць менталітэту нацыі — песімізм у адносінах да працэсаў, якія адбываюцца ў эканоміцы і на фінансавым рынку.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?