Вы тут

У вёску да Крапівы


Калі пералічваюць вядомых пісьменнікаў, якія нарадзіліся на Уздзеншчыне, — сярод першых называюць Кандрата Крапіву. Сапраўды, кожны з нас лёгка прыгадае хоць бы некалькі п'ес, баек, працытуе радкі.


Пра­праў­нук Глеб і ўнуч­ка Але­на ў вёс­цы Ні­зок.

Здаецца, усё ўжо даўно занатавана і вывучана, што датычыцца біяграфіі класіка. Але яго прапраўнук Глеб Александровіч (вучань мінскай гімназіі № 23) па-свойму прадоўжыў вывучаць спадчыну знакамітага продка.

«Мінскія адрасы Кандрата Крапівы» — так назваў хлопец сваю навукова-даследчую работу. Ён удакладніў, у які час і дзе пражываў у сталіцы Кандрат Крапіва, з якімі справамі, творчымі пошукамі быў звязаны кожны з гэтых перыядаў жыцця пісьменніка. Навуковым кіраўніком юнага даследчыка стала ўнучка Кандрата Крапівы — кандыдат мастацтвазнаўства Алена Атраховіч.

На гэ­тым мес­цы ў вёс­цы Ні­зок ста­я­ла ха­та, дзе на­ра­дзіў­ся Кан­драт Кра­пі­ва.

Днямі яны разам наведалі вёску Нізок Уздзенскага раёна — малую радзіму Кандрата Крапівы. Хата, дзе нарадзіўся будучы класік, зразумела, да нашых дзён не захавалася. Але месца на якім яна стаяла, тут ведае кожны.

Сваю навукова-даследчую работу Глеб перадаў у літаратурны музей Кандрата Крапівы Уздзенскай сярэдняй школы № 2 (там у фондах захоўваецца 250 рэдкіх экспанатаў). Алена Атраховіч падарыла копіі архіўных дакументаў, кнігі Кандрата Крапівы, малюнкі мастака Анатоля Александровіча да зборніка твораў класіка.

Ра­бо­чы стол пісь­мен­ні­ка ў экс­па­зі­цыі края­знаў­ча­га му­зея Уз­ды.

У ра­ён­ным му­зеі за­хоў­ва­ец­ца рэд­кі скульп­тур­ны парт­рэт на­род­на­га пісь­мен­ні­ка БССР Кандрата Кра­пі­вы, які на­род­ны мас­так БССР Заір Азгур ства­рыў з ад­па­вед­ным для абод­вух кла­сі­каў доб­ра­зыч­лі­вым гу­ма­рам.

Падарункам для музея стала і калекцыя фотаздымкаў, якую даслала газета «Звязда». Фатаграфіі расказваюць, як герояў баек вядомага пісьменніка адлюстроўваюць юныя мастакі, скульптары, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?