Вы тут

Рэспубліканскі фестываль «Купалле» пройдзе ў Александрыі праз месяц


Праз месяц, 7—8 ліпеня, рэспубліканскі фестываль «Купалле» чарговы раз збярэ сяброў на маляўнічым лузе каля аграгарадка Александрыя. Свята пачнецца ў суботу і будзе доўжыцца амаль без перапынку да позняга вечара нядзелі.


Як адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч, на свята чакаюць больш за 110 тысяч чалавек — гэта рэкордная колькасць наведвальнікаў за восем гадоў існавання фестывалю.

У праграме — выстаўкі, канцэрты, квэст-гульні, конкурсы, дыскатэкі, паказальныя выступленні спартсменаў, дэманстрацыйныя палёты самалётаў і скачкі парашутыстаў. Будзе што паглядзець і на тэматычных пляцоўках, упершыню на такім мерапрыемстве прэзентуюць аграэкасядзібы Беларусі.

У свяце прымуць удзел 1,5 тысячы творчых калектываў і выканаўцаў з Беларусі, Расіі, Латвіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Германіі. Галоўнай падзеяй, як заўсёды, стане вялікае тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам вакальна-інструментальнага ансамбля «Сіняя птушка», Івана Вабішчэвіча, Сяргея Трафімава, Алены Ланской і іншых зорак айчыннай, расійскай і ўкраінскай эстрады. Убачыць прыгожае купальскае шоу зможа да 3,3 тысячы чалавек. Білеты, дарэчы, каштуюць 27 рублёў, іх ужо можна набыць у касах Магілёўскай абласной філармоніі або праз інтэрнэт.

Асаблівасцю сёлетняга «Купалля» стане правядзенне Дзён культуры Украіны. Гэта дасць магчымасць апынуцца на славутым «Сарочынскім кірмашы», пабачыць коннае шоу «Кіеўская Русь», паслухаць зорак украінскай эстрады Ціну Караль, Алега Вінніка, Ленару Асманаву, аўтарскі этна-музычны праект Luіku, атрымаць асалоду ад выступлення нацыянальнага заслужанага ансамбля танца Украіны імя Паўла Вірскага.

Падсілкавацца для ўдзелу ў шматлікіх конкурсах і інтэрактыўных праграмах можна будзе пры дапамозе 139 аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання. Працягласць гандлёвых радоў абяцае перавысіць кіламетр. І не забудзьце прыхапіць грошы на абноўкі і сувеніры. Удзел у свяце прымаюць шматлікія прадпрыемствы, а таксама прызнаныя майстры розных краін.

Для дастаўкі ахвотных апынуцца на свяце арганізуюць дадатковую колькасць грамадскага транспарту, у тым ліку чыгуначнага. Не застануцца пакрыўджанымі і аўтаўладальнікі. Да іх паслуг — вялікая аўтапаркоўка, побач з якой прадугледжаны месцы для таго, каб паставіць палатку і правесці купальскую ноч пад адкрытым небам. У начной праграме таксама шмат цікавага — прыгожы феерверк, вялікае купальскае вогнішча і дыскатэка да раніцы.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: На Купалле ў Александрыю

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...

Грамадства

Трансфармацыя адукацыі: поўнае паглыбленне... у лічбу

Трансфармацыя адукацыі: поўнае паглыбленне... у лічбу

Ці спросціць «Электронная школа» жыццё педагогам і як гэта адаб'ецца на якасці ведаў?

Грамадства

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне рэктараў і кіраўнікоў раёнаў і прадпрыемстваў.

Калейдаскоп

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Пазнаёміцца з навінкамі ад беларускіх дызайнераў можна было на тыдні моды, які праходзіў у Мінску з 7 да 11 лістапада.