Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Жывая культура»

«Беларусь 3», з 9 чэрвеня

Новы праект тэлеканала — своеасаблівая інтэрактыўная энцыклапедыя нематэрыяльных каштоўнасцяў нашай гісторыі і культуры. Рэдкія абрады, звычаі і народныя танцы, адметнасці мясцовых дыялектаў і рамёстваў — усе гэтыя праявы творчасці гледачы разам з вядучай Кацярынай Ваданосавай змогуць разгледзець у падрабязнасцях і захаваць у памяці.

Першы выпуск праграмы здымачная група правяла ў вёсках Мастоўскага раёна Гродзеншчыны, дзе пазнаёмілася з мясцовым танцавальным стылем завадной «Котчынскай кадрылі» (уключана ў 2009 годзе ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі). «А яшчэ мы сустракалі людзей, якія насамрэч валодаюць магічнай сілай, — сцвярджае Ваданосава. — Напрыклад, адна з мясцовых жыхарак, якая ведае шмат старадаўніх абрадаў, з дапамогай такой магіі стварала нам перашкоды, і мы доўгі час не маглі выехаць з вёскі».


«Метад Фрэйда»

МІР, з 11 чэрвеня

...У следчым аддзеле пракуратуры ўведзена пасада кансультанта, якую займае псіхолаг Раман Фрэйдзін па мянушцы Фрэйд — гэткі Шэрлак Холмс нашых дзён. Ён абапіраецца на ўласную інтуіцыю і сучасныя навуковыя методыкі, аднаўляючы карціны падзей і прагназуючы дзеянні злачынцаў. Праўда, перыядычна ён дастае шкілеты і з шафаў калег, з'едліва жартуе і ставіць псіхалагічныя эксперыменты, што далёка не ўсім падабаецца.


«Сабібор»

АНТ, 15 чэрвеня

Герой ваеннай біяграфічнай кінадрамы, лейтэнант Чырвонай Арміі Аляксандр Пячорскі — яўрэй па нацыянальнасці і савецкі чалавек па выхаванні — трапіў падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лагер для ваеннапалонных Сабібор. Разам з іншымі зняволенымі ён распрацаваў план уцёкаў, і гэтае паўстанне ўвосень 1943-га стала адзіным паспяховым паўстаннем у нацысцкім лагеры смерці...

Галоўныя ролі ў карціне, прэм'ера якой адбылася ўсяго месяц таму, сыгралі Крыстафер Ламберт і Канстанцін Хабенскі (апошні таксама дэбютаваў як рэжысёр). Стваральнікаў фільма кансультавала сям'я Аляксандра Пячорскага, а асноўнай дэкарацыяй стаў лагер, збудаваны ў адпаведнасці з нямецкімі чарцяжамі. У здымках удзельнічалі кінематаграфісты з Расіі, Літвы, Францыі, Германіі і Польшчы, а сама стужка знятая на пяці мовах: рускай, польскай, нямецкай, нідэрландскай і ідыш.

Загаловак у газеце: Ад мінулага да сучаснасці

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.