Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


У Кітаі дазволяць разводзіцца па тэлефоне

Інстытут шлюбу ў розных краінах працягвае перажываць змены.

Жыхарам правінцыі Гуандун, якая ўключае такія буйныя гарады, як Гуанчжоу і Шэньчжэнь афіцыйна дазволілі падаваць на развод праз папулярную ў краіне мабільную праграму. У далейшым плануецца, што развесціся праз яе можна будзе на ўсёй тэрыторыі Паднябеснай. Для гэтага ўсяго толькі трэба адправіць паведамленне ў праграме ў тэлефоне і ўвесці ўсе даныя мужа і жонкі, якія хочуць раз'ехацца. А далей пары застанецца толькі пачакаць, пакуль іх выклічуць на суд, каб падзяліць сумесную маёмасць.


114-гадовы доўгажыхар кіне курыць

Жыхар сталіцы ПАР Кейптаўна Фрэдзі Блом расказаў аб жаданні кінуць курыць, паведамляе BBС Nеws.

Мужчына прыняў такое рашэнне... на 115-м годзе жыцця. Ён прызнаецца, што даўно пазбавіўся ад цягі да алкаголю, але пра адмову ад тытуню задумаўся толькі цяпер. Усё жыццё ён займаўся фермерствам і работай у будаўніцтве. Блом не купляе цыгарэты, а вырабляе іх самастойна з уласнага тытуню. Ён прызнаецца, што яго звычка занадта моцная, каб кінуць яе імгненна. Ён прызнаецца, што не валодае нейкім асаблівым сакрэтам даўгалецця, і перакананы, што да гэтага часу жывы з-за волі найвышэйшых сіл. Пры гэтым Блом, нягледзячы на сталы ўзрост, выглядае здаровым і здольны рухацца самастойна. Фрэдзі Блома называюць самым старым жыхаром Паўднёвай Афрыкі. Адно з найбуйнейшых паўднёваафрыканскіх выданняў Thе Tіmеs сцвярджае, што Блом можа прэтэндаваць на сусветны рэкорд у якасці доўгажыхара.


Брытанскія звяры пахудзеюць на хуткасць

У Вялікабрытаніі хутка адбудзецца чарговы конкурс Реt Fіt Сlub, падчас якога розныя жывёлы спаборнічаюць у пахудзенні.

Арганізатарам праекта з'яўляецца адна з найбуйнейшых ветэрынарных дабрачынных арганізацый Вялікабрытаніі — РDSА, сёлета конкурс пройдзе 13-ы раз. У ім прымуць удзел сем сабак розных парод, пяць катоў і адзін пацук. Агульная вага, якую ім трэба будзе скінуць, складае 75 кілаграмаў. Вядома, што ўсе жывёлы будуць знаходзіцца на вельмі жорсткай дыеце і праходзіць рэгулярныя трэніроўкі. Акрамя агульных заняткаў, спецыяльна для кожнага ўдзельніка будзе распрацавана асабістая праграма харчавання і дапушчальных нагрузак. Перад пачаткам працэсу пахудзення ветэрынары правядуць поўнае абследаванне ўдзельнікаў для прадухілення гібелі жывёл.


Аўтааматара пахавалі ў машыне

У адной з вёсак Кітая, што недалёка ад горада Баадзін правінцыі Хэбэй, мясцовы жыхар перад смерцю ўзяў абяцанне са сваякоў выканаць яго апошняе жаданне: ён загадаў адшукаць яго стары аўтамабіль Hyundaі Sonata і пахаваць яго ў ім замест труны.

У адпаведнасці з завяшчаннем родныя змаглі знайсці аўтамабіль і выкупілі яго прыкладна за 1650 долараў. Як адзначае The Daіly Maіl, для сваякоў памерлага гэты незвычайны рытуал пахавання аказаўся вельмі выгадным. У сярэднім кошт пахавання ў такіх буйных гарадах, як Баадзін, насельніцтва якога набліжаецца да 12 млн чалавек, складае каля 12 тысяч долараў. На відэазапісе незвычайнага пахавання ў інтэрнэце відаць, як экскаватар падымае серабрысты седан у паветра і затым павольна апускае ў вялікую выкапаную магілу. Сцены яе былі ўмацаваныя бетонам, таму атрымаўся нават склеп. На відэа не відаць, ці была ўсталяваная зверху такая ж бетонная пліта, што і па баках. Калі так, то ў далёкай будучыні нашчадкі пахаванага змогуць знайсці ў гэтай капсуле часу «аўтарарытэт», дарэчы, разам з рэгістрацыйным знакам.

Нягледзячы на тое што кітайскія могілкі літаральна перапоўненыя і ўлады спрабуюць пераканаць грамадзян у неабходнасці крэміраваць нябожчыкаў, большасць усё роўна аддае перавагу традыцыйным пахаванням у магілах, што да таго ж сімвалізуе сацыяльнае становішча нябожчыка. А калі ўлічыць, што ў Кітаі сваякі рэгулярна «перапраўляюць» памерлым у замагільны свет грошы, вопратку і любыя іншыя прадметы, у тым ліку аўтамабілі і дамы (усё гэта робіцца з кардону) шляхам спальвання гэтага дабра ў рытуальных печах, то такі пераход у іншы свет у сучасным аўтамабілі стаў для памерлага вельмі «статусным».


У Канадзе ўкралі... гоначныя ванны

У канадскім горадзе Нанайма здзейснены крадзеж трох гоначных ваннаў напярэдадні першых спаборніцтваў, паведаміў партал CBC.

Брэд Дэвіс, у якога ўкралі два плавальныя сродкі, прызнаўся, што яны абышліся яму ў тысячы долараў і ён вельмі засмучаны стратай. Канадзец трымаў свае ванны на ахоўнай верфі. На мінулым тыдні гоначную ванну ўкралі і ў Курта Хендэрсана. Плавальны сродак сцягнулі з задняга двара канадца, прычым зладзеі не кранулі горны веласіпед, які стаяў там жа. Прадстаўнік Таварыства ванных гоншчыкаў Нанайма Грэг Пікак заявіў, што гэта беспрэцэдэнтны і сумны выпадак, таму што гоншчыкаў вельмі паважаюць у горадзе. Паліцыя адзначыла, што вядзе расследаванне, але папярэдзіла, што плаўсродкі лепш трымаць пад замком.

Гонкі на ваннах праходзяць у Нанайма з 1967 года.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як задаволіць кадравы голад у сферы ІТ?

Як задаволіць кадравы голад у сферы ІТ?

Работадаўцы кажуць, што быць добрым праграмістам і ўмець пісаць код для эфектыўнай работы ўжо недастаткова.

Культура

Балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў ужо рэзервуюць вясковыя гатэлі

Балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў ужо рэзервуюць вясковыя гатэлі

«Адышоў час, калі гасцям патрэбныя былі толькі «чарка і скварка», ім ужо цікавыя музеі, культурная праграма».

Грамадства

Як працуюць сапёры?

Як працуюць сапёры?

Больш за ўсё «сюрпрызаў» з часоў Вялікай Айчыннай вайны было знойдзена ў Докшыцкім, Талачынскім, Асіповіцкім і Лагойскім раёнах.