Вы тут

Фестываль «Залатая пчолка» сабраў 600 прадстаўнікоў з пяці краін


Сёлетні міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» сабраў 600 прадстаўнікоў з пяці краін — Беларусі, Расіі, Балгарыі, Малдовы, Украіны. І хоць свята песеннае і да таго ж дзіцячае, яно прыцягвае ўвагу і дзелавых колаў, у складзе дэлегацый яго наведваюць прадстаўнікі пасольстваў.


— Мы даём магчымасць нашым высокім гасцям наведаць прамысловыя прадпрыемствы, пазіцыянуем эканамічны складнік нашага раёна, — адзначае першы намеснік старшыні Клімавіцкага райвыканкама Дзмітрый Марціновіч. — Толькі дзякуючы фестывалю наш раён ведаюць як мінімум 23 краіны свету. Клімавічы пастаянна кантактуюць з трыма расійскімі гарадамі — Суражам, Рослаўлем, Шумячамі. Штогод дапамагаем расіянам прыбіраць ураджай збожжавых. Летась, напрыклад, туды выязджалі чатыры камбайны. Сваю прадукцыю ў гэтыя раёны пастаянна вывозіць Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў, на рынку ў Рослаўлі ёсць яго гандлёвыя пункты.

А нядаўна ў раён прыйшоў літоўскі капітал. Вядомая кампанія АRVІ збіраецца тут не толькі рэалізаваць свой праект (на 50 мільёнаў долараў) па наладжванні вытворчасці мяса індычкі, але і выступіць на наступны год адным са спонсараў дзіцячага фестывалю. Сваю лепту ўносяць і ганаровыя грамадзяне Клімавіч, якія нарадзіліся ў раёне, імя зрабілі ў Расіі. Генерал-лейтэнант з Масквы Васіль Чэмісаў пабудаваў храм на сваёй малой радзіме ў аграгарадку Звянчатка, што на мяжы з Расіяй. А акадэмік Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук Мікалай Крупінін, які зараз жыве ў Ханты-Мансійску, стварыў мемарыял на месцы ўжо не існуючай вёскі Саўна, дзе нарадзіўся. Гэта населены пункт, з якога ў 1943 годзе пачалося вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Фестываль, які збліжае

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.