Вы тут

Спякота вяртаецца


На наступным тыдні па паўднёвым захадзе краіны чакаецца нават да плюс 29 градусаў.

У найбліжэйшы час уплываць на надвор'е будзе вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі па поўначы адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу. Чакаецца пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Аднак радуе тое, што на змену халоднаму антыцыклону з замаразкамі прыходзіць цёплы антыцыклон, пера-
дае Белгідрамет.


У суботу і нядзелю наша краіна апынецца пад уплывам антыцыклону са Скандынаўскага паўвострава. Будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 7 да плюс 14 градусаў, па паўночным усходзе будзе халадней — ад 3 да 6 цяпла. Днём паветра значна прагрэецца і будзе ад плюс 18 да плюс 25 градусаў, у паўднёвых раёнах аж да 26—28 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня будзе па-летняму цёпла і без ападкаў. У панядзелак тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 7 да плюс 14 градусаў, удзень — 20—26 цяпла. Па паўднёвым захадзе ўначы будзе 15—16, удзень — 27—29 цяпла.

Па звестках Белгідрамета, па-ранейшаму ў шматлікіх рэгіёнах краіны назіраецца дэфіцыт ападкаў. За май і першыя дні чэрвеня па краіне ў асноўным выпала каля паловы нормы ападкаў, а ў некаторых рэгіёнах і таго менш. Напрыклад, у Жлобінскім раёне ў чэрвені наогул не было дажджу, а за мінулыя паўтара месяца выпала толькі 10 % ад кліматычнай нормы. Віной таму перавага антыцыкланальнага характару надвор'я. І ў наступныя дні змены сітуацыі не чакаецца...

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.