17 Жнівень, пятніца

Вы тут

Раім схадзіць


Open Air паказ дыяфільмаў, бясплатная велашкола, вялікі брытанскі фестываль, фэст «Свята Сонца» і Міжнародны дзень ёгі ў парку Горкага — афіша «Звязды» з 11 па 17 чэрвеня.


Open Air паказ дыяфільмаў

Дзе: Музей-майстэрня З. І. Азгура (вул. Азгура, 8)

Калі: 12 чэрвеня, 21:30

Колькі каштуе: 10 р.

Праект «Дыяфільм live» — гэта вечары паказаў дыяфільмаў, якія ўжывую агучаны акцёрамі і музыкантамі. Арганізатары пастараліся ўзнавіць «рытуальную» атмасферу ў новай інтэрпрэтацыі з «жывым» акцёрскім і музычным суправаджэннем.

«Казкі ў фармаце 18х24» — гэта праграма дыяфільмаў для дарослых (16+), якая ўключае народныя і аўтарскія, добрыя і наіўныя, псіхадэлічныя і крыху дзіўныя казкі.

Узроставае абмежаванне 16+ паказана ўмоўна і носіць рэкамендацыйны характар.


Велашкола ў парку Янкі Купалы

Дзе: парк Янкі Купалы 

Калі: па 31 жніўня (кожную сераду, чацвер і пятніцу), 18:00

Колькі каштуе: бясплатна

Каманда Мінскага веласіпеднага таварыства аднавіла рэгулярныя заняткі ў велашколе для дарослых. Навучанне праходзіць па серадах, чацвяргах і пятніцах у парку імя Янкі Купалы побач з фантанамі з 18:00 да 20:00. Урокі бясплатныя, але неабходна зарэгістравацца.

Велашкола працуе ўжо 5-ы сезон. Заняткі вядуць інструктары-валанцёры. Прыязджаць у парк можна без уласнага ровара. Як правіла, для таго каб навучыцца ўпэўнена перасоўвацца на двухколавым транспарце, неабходна 3-5 заняткаў.

У 2017 годзе ў велашколе прайшлі навучанне больш за 100 вучняў і вучаніц узростам ад 9 да 83 гадоў.


Вялікі брытанскі фестываль

Дзе: Верхні горад (пл. Свабоды)

Калі: 16 чэрвеня, 13:00

Колькі каштуе: бясплатна

У суботу, 16 чэрвеня, тысячы беларусаў змогуць на адзін дзень перанесціся ў дзелавы раён Лондан-Сіці і пазнаёміцца ​​з яго кухняй, адукацыяй, бізнесам, музыкай, тэатрам, дызайнам, спортам.

Апоўдні дудары ў традыцыйных спадніцах-кілтах выйдуць з дзвярэй Брытанскага пасольства, што знаходзіцца на вуліцы Карла Маркса, і пройдуць праз цэнтр горада да плошчы Свабоды. Тут яны дадуць старт вялікаму брытанскаму святу.

Гасцей будуць чакаць не менш за 8 інтэрактыўных пляцовак, якія пакажуць беларусам разнастайнасць радзімы Шэкспіра і Гары Потэра.

На плошчы Свабоды «адкрыюцца» рэстараны з традыцыйнымі валійскімі і англійскімі стравамі, а бары на Зыбіцкай «перакваліфікуюцца» ў брытанскія пабы.

Днём у Верхнім горадзе будуць гучаць народныя мелодыі для флейты, акардэона і дуды, якія стагоддзямі выконваюцца музыкантамі на вуліцах старога Лондана і Эдынбурга. Увечары на сцэну выйдуць артысты з Вялікабрытаніі, каб паказаць новую «класіку»: прагучаць хіты The Beatles, Queen, Дэвіда Боўі ў аўтарскай апрацоўцы.


Фестываль «Свята Сонца»

Дзе: Дудуткі (в. Пціч)

Калі: 16-17 чэрвеня, 12:00

Колькі каштуе: ад 8 р.

Фармат фестывалю аб'ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у рамках агульнай канцэпцыі:
FireShow-фестываль, Open Аir канцэрт, этна-пляцоўкі, рынак майстроў, інтэрактыўныя пляцоўкі. На працягу ўсяго фестывалю будуць праходзіць абрадавыя і забаўляльныя блокі.

Пасля завяршэння асноўнай праграмы ў 1.30 фестываль перамесціцца на бераг ракі Пціч, дзе традыцыйна загарацца самыя вялікія ў Беларусі Купальскія вогнішчы, плынь ракі панясе купальскія вянкі, зноў будзе гучаць старажытная музыка, а ўсе жадаючыя змогуць скокнуць скрозь ачышчальны купальскі агонь.


Міжнародны дзень ёгі

Дзе: Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага (вул. Фрунзе, 2)

Калі: 16 чэрвеня, 9:00

Колькі каштуе: бясплатна

Чацвёртае лета запар у чэрвені ў мінскім парку імя Максіма Горкага пасольства Індыі арганізуе Міжнародны дзень ёгі пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

16 чэрвеня на свята, якое пройдзе з 9:00 да 12:00, можна будзе прыйсці ўсёй сям'ёй. Вас чакаюць:

  • дыхальныя і медытатыўныя практыкаванні;
  • Сур'я Намаскар чэленж (54 ці 27 падыходаў) з узнагароджаннем самых стойкіх удзельнікаў;
  • конкурс малюнка сярод удзельнікаў на тэму «Сонца — крыніца жыццёвай энергіі і ёгі» (матэрыялы для творчасці неабходна прынесці самім);
  • прэзентацыя ёгі для дзяцей.

Усе практыкаванні будуць дэманстравацца дыпламаваным спецыялістам з Індыі і прафесійнымі інструктарамі самых папулярных мінскіх школ ёгі. 

З сабой трэба мець кілімок для ёгі.


Выстава «Кітайскі жывапіс ідэй»

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Калі: па 26 чэрвеня

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Калегі з Кітая адабралі 22 твора жывапісу, графікі і скульптуры для таго, каб не толькі прадэманстраваць сваю калекцыю, але і паказаць беларускай публіцы вынікі складанага дыялогу паміж традыцыйным і сучасным мастацтвам Кітая ў XX стагоддзі.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.

Эканоміка

Калі на Магілёўшчыне павысяцца надоі?

Калі на Магілёўшчыне павысяцца надоі?

Карэспандэнт «МС» паспрабавала разабрацца.

Грамадства

Які патэнцыял маюць беларускія балоты?

Які патэнцыял маюць беларускія балоты?

У балота альбо адразу ўлюбляешся, альбо не прымаеш яго.

Грамадства

Вынікі на ЦТ ацэньваліся па дзвюх методыках

Вынікі на ЦТ ацэньваліся па дзвюх методыках

Але сертыфікаты абітурыенты атрымалі з баламі па ранейшай сістэме падлікаў.