Вы тут

Ад Канады да Гвінеі


Больш як 60 тысяч білетаў ужо прададзена і забраніравана на канцэрты XXVІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску — 2018». Найбольшым попытам, адзначае кіраўнік дырэкцыі фэсту, генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск» Аляксандр Сідарэнка, традыцыйна карыстаюцца канцэрты адкрыцця і закрыцця мастацкага форуму, маладзёжная праграма «Рытмы лета», «Залаты хіт», «Шансон ТБ — усе зоркі».


Сярод тых, хто найбольш актыўна клапоціцца пра свой культурны адпачынак, гледачы з Віцебска і вобласці, са сталічнага рэгіёна, а таксама з блізкага замежжа — Літвы, Латвіі, Украіны і Расіі. Аднак паколькі да фестывалю яшчэ месяц, то білеты па цане ад 20 да 200 рублёў цалкам рэальна набыць практычна на ўсе мерапрыемствы — ад цыркавога шоу братоў Запашных да канцэрта рэпера Цімаці.

Сёлета ў разнастайных фестывальных мерапрыемствах возьмуць удзел артысты і творчыя калектывы з 41 краіны свету, у тым ліку 21 краіна будзе прадстаўлена ў дарослым і дзіцячым песенных конкурсах «Віцебск-2018». Сярод юных удзельнікаў конкурсу, напрыклад, упершыню з'явяцца выканаўцы з Вялікабрытаніі, Канады і Калумбіі, навічкі дарослага творчага спаборніцтва — спевакі з Гвінеі і Егіпта. Упершыню прыедзе ў Віцебск і знакаміты французскі акцёр Жэрар Дэпардзьё, які выступіць... у канцэрце спявачкі Зары і сам таксама будзе спяваць. Свае сюрпрызы рыхтуюць гледачам удзельнікі «Лялечнага квартала» і «Тэатральных сустрэч», фэсту вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» і канцэртаў майстроў мастацтваў Ізраіля і Казахстана. І гэта, падкрэсліваюць арганізатары, толькі невялікая частка навінак і цікавінак праграмы чарговага міжнароднага фестывалю мастацтваў.

Як расказала рэжысёр канцэрта адкрыцця «Славянскага базару» Галіна Раманоўская, музычная праграма носіць назву «Дом, дзе цябе заўжды чакаюць» і шчыльна звязаная з тэмай малой радзімы. Весці шоу, якое прадставіць вялікае мазаічнае пано ўсіх наступных канцэртных дзён, па традыцыі будуць трое вядучых з розных краін: Вольга Рыжыкава (Беларусь), Дзмітрый Губерніеў (Расія) і Цімур Мірашнічэнка (Украіна). А вось вядучыя гала-канцэрта закрыцця, які адбудзецца 16 ліпеня, пакуль не абвешчаны — магчыма, публіцы раскрыюць новыя імёны. «Чым будзем здзіўляць? Тымі традыцыямі, якія так лёгка губляюцца ў сучасным свеце, але, дзякаваць богу, захоўваюцца і жывуць на «Славянскім базары», — адзначыў рэжысёр Аляксандр Вавілаў. — Да нас прыходзіць самая розная публіка, і кожны знаходзіць нешта сваё: сваю цікавінку, сваю любімую песню, свайго выканаўцу і свой настрой. Я не памятаю людзей, якія сыходзілі б з нашых канцэртаў у дрэнным настроі, — і спадзяюся, што гэта традыцыя таксама працягнецца».

Нагадаем, міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску — 2018» пройдзе з 12 да 16 ліпеня, але разам з дадатковымі мерапрыемствамі вялікае творчае свята расцягнецца з 7 да 18 ліпеня.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Спорт

Малады батутыст Іван Літвіновіч: Я зламаў сківіцу сваім жа каленам

Малады батутыст Іван Літвіновіч: Я зламаў сківіцу сваім жа каленам

Як хлопец з Вілейкі абыгрывае славутых кітайцаў.

Грамадства

Ці можна выхоўваць дзіця ў сацыяльных сетках?

Ці можна выхоўваць дзіця ў сацыяльных сетках?

Анлайн-жыццё падлеткаў усё часцей становіцца прычынай сямейных канфліктаў.

У свеце

Чым адметны Аман?

Чым адметны Аман?

Султан неаднаразова выступаў пасярэднікам у рэгіянальных і міжнародных канфліктах.

Грамадства

Качанава: Сустрэчы з працоўнымі калектывамі - гэта магчымасць рэальна ацаніць сітуацыю на месцах

Качанава: Сустрэчы з працоўнымі калектывамі - гэта магчымасць рэальна ацаніць сітуацыю на месцах

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава наведала ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч».