Вы тут

Сусветныя хіты прагучаць у Мірскім замку


Першы канцэрт — «Сусветныя хіты — ад класікі да мюзікла» — пройдзе ва ўтульным унутраным дворыку Мірскага замка ў чацвер, 14 чэрвеня.


Як паведамілі ў адміністрацыі музея «Замкавы комплекс «Мір», сумесна з Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатрам рэалізуецца новы і вельмі цікавы праект. Ён дапаможа зрабіць адпачынак наведвальнікаў гэтага старажытнага замка яшчэ больш яркім і незабыўным.

Першы летні канцэрт салістаў сімфанічнага аркестра і віртуоза скрыпкі Маймуны падаруе гледачам магчымасць атрымаць асалоду ад чароўных гукаў музыкі ў незвычайным асяроддзі. Менавіта тут прагучаць арыі і дуэты з сусветна вядомых аперэт, мюзіклаў, кінастужак і эстрадных хітоў. Гэтыя творы даўно ведаюць і любяць ва ўсім свеце.

  • Што? Канцэрт «Сусветныя хіты — ад класікі да мюзікла».
  • Дзе? Музей «Замкавы комплекс «Мір», Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці.
  • Калі? 14 чэрвеня. Пачатак а 21-й гадзіне.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.