Вы тут

Цэнтр кітайскай традыцыйнай медыцыны адкрыўся ў Магілёве


Ён будзе дзейнічаць на базе цэнтральнай паліклінікі. Для гэтага абсталявалі два пакоі. Тут будуць рабіць масаж, лячыць з дапамогай іголкаўкалвання, уздзеяння на актыўныя біялагічныя кропкі, а таксама лазератэрапіяй, азонатэрапіяй, кіслародатэрапіяй. Галоўны ўрач Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі Аляксандр Басенка ўпэўнены, што паслугі кітайскіх калег будуць запатрабаваныя.


Займацца лячэбнымі маніпуляцыямі і даваць кансультацыі ў цэнтры будуць непасрэдна кітайскія спецыялісты. Дарэчы, асновы гэтай навукі змогуць спасцігнуць і беларускія медыкі. Гэта адна з умоў пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Магілёўскай цэнтральнай паліклінікай і Нанкінскай бальніцай традыцыйнай кітайскай медыцыны, якое было падпісана ў Магілёве. Штогод для гэтага ў Магілёў будуць прыязджаць кітайскія ўрачы.

— Упэўнены, што іх веды і вопыт будуць карысныя для нашых медыкаў і, аб'яднаўшы намаганні, мы зможам аказваць яшчэ больш якасныя паслугі нашым пацыентам, — падкрэсліў падчас адкрыцця цэнтра старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў.

Адзначым, што цэнтр у Магілёве быў створаны ў адпаведнасці з праграмай партнёрскага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем у сферы медыцынскіх паслуг.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Галіны ХІТРЫКАВАЙ

Загаловак у газеце: Віды на карысць здароўя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».