Вы тут

Валерый Барадзеня: Чытаю газету з першай старонкі


Валерый Барадзеня, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па бюджэце і фінансах, кандыдат эканамічных навук, дацэнт:

— Асабліва прыемна казаць пра «Звязду», бо хочацца яшчэ раз павіншаваць яе са 100-гадовым юбілеем! Перш за ўсё мне падабаецца, што газета — на беларускай мове. Скончыў беларускамоўную школу, і таму яна дапамагае аднавіць веды, узбагаціць моўны запас. Калі казаць пра публікацыі, то галоўнае, на што звяртаю ўвагу, — гэта факты.

Тое, што здараецца ў краіне, знаходзіць сваё адлюстраванне на старонках «Звязды». Зразумела, што Мінск як сталіца прыцягвае ўвагу шматлікімі навінамі, але не менш важна і тое, што робіцца ў Беларусі ў цэлым і ў рэгіёнах у прыватнасці. І таму любое мерапрыемства і ў вёсках, і ў раённых цэнтрах, і ў абласных не менш важнае за тое, што адбылося ў Мінску. Я лічу, што ў «Звязды» ёсць пэўны баланс паміж асвятленнем сталічных падзей і тым, каб расказаць, чым «дыхае» ўся краіна і кожны яе куток. Асабліва актуальна гэта зараз, у Год малой радзімы. Важна, каб мы не забываліся на свае карані, на тую вёску ці горад, у якіх нарадзіліся. І значная роля ў «аднаўленні» гэтай памяці належыць менавіта журналістам.

Вядома ж, я гляджу ўсю газету. Але раней пачынаў чытаць яе з апошняй старонкі, дзе больш нефармальныя матэрыялы. А цяпер — гэта, напэўна, прыходзіць з узростам — ужо з першай, дзе афіцыйныя публікацыі, дакументы. Цікаўлюся, што здарылася ў краіне і па-за яе межамі, што робіцца ў палітыцы, эканоміцы і грамадстве ў цэлым.

Са «Звяздой» у мяне звязана і жыццёвая гісторыя. Гэта было ў сакавіку 2013 года, калі ў Беларусі быў «Хаўер». Мы ўсёй нашай Пастаяннай камісіяй па бюджэце і фінансах выехалі на выязное пасяджэнне ў Полацк. З журналістаў з намі была толькі адна «Звязда» — Вольга Мядзведзева. Раніца распачалася цудоўным надвор'ем — сапраўдная вясна. Па дарозе назад мы пабачылі, што, як ехаць на Лагойск, стаіць велізарны затор. Вырашылі аб'ехаць яго праз дарогу на Сілічы. Едзем — і раптам дарога знікае, бо ўсё замяло снегам. Мы загразлі, як і дзясяткі іншых машын побач. Выйшлі і сталі па адной гэтыя машыны спрабаваць выцягваць. У выніку прыехаў трактар, падчапіў па чарзе кожную і дацягнуў да кальцавой дарогі. Так мы першы раз выехалі, а праз паўкіламетра загразлі зноў у гурбе, але ўжо былі зусім адны. Зноў машыну пхалі, пакуль не дачакаліся трактара, які нас выцягнуў. Так ледзь даехалі да Мінска. Дадому ішоў па дахах машын.

З карэспандэнтам «Звязды» разам грэліся ў машыне, спрабавалі перажыць гэты нечаканы холад. Нават дзесьці здымак захаваўся, дзе Вольга Мядзведзева на ўласны фотаапарат робіць кадр, як мы штурхаем машыну. Вось такое атрымалася звяздоўскае дэпутацка-журналісцкае яднанне.

Вераніка ПУСТАВІТ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сотні тысяч юных беларусаў атрымаюць пуцёўкі на аздараўленне

Сотні тысяч юных беларусаў атрымаюць пуцёўкі на аздараўленне

Самыя яркія ўспаміны дзяцінства ў многіх — паездкі ў дзіцячы лагер.

Грамадства

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Лічбавая трансфармацыя — не мода і не часовая з'ява.

Грамадства

Людзей палілі ў хляве, хто выбягаў — сустракалі агнём

Людзей палілі ў хляве, хто выбягаў — сустракалі агнём

Гэтымі днямі споўнілася 75 гадоў, як знішчылі жыхароў вёсак Любель-Поль і суседняй Вулькі Гарадзішчанскай. 

Эканоміка

Выбіраем недарагі і даступны крэдыт на жыллё

Выбіраем недарагі і даступны крэдыт на жыллё

Правілы гульні ў крэдыты змяніў Нацыянальны банк краіны.