21 Жнівень, аўторак

Вы тут

Памёр Міхась Мушынскі


Міхась Іосіфавіч Мушынскі, вядомы беларускі літаратуразнавец, крытык, тэкстолаг, доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі, нарадзіўся 24 студзеня 1931 года ў вёсцы Мокрае Быхаўскага раёна. У 1955-м скончыў філалагічны факультэт БДУ. З 1956 года працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук, якому прысвяціў усё сваё жыццё (спачатку малодшым навуковым супрацоўнікам, з 1968 года — старшым, затым загадчыкам аддзела, галоўным навуковым супрацоўнікам).


У 1978-м абараніў доктарскую дысертацыю. Аўтар больш як 300 навуковых прац, у тым ліку 13 манаграфій. Сярод найбольш вядомых — «Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа» (1982; 2012 год — пашыранае выданне), «Каардынаты пошуку. Беларуская крытыка: набыткі і перспектывы» (1988), «І нічога апроч праўды: якой быць «Гісторыі беларускай літаратуры» (1990), «Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага» (2005), «Тэксталогія твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа (2007), «Мае Каласавіны» (2010). Агляды творчасці Максіма Гарэцкага «Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі» і Міхася Зарэцкага «Нескароны талент» сталі настольнымі кнігамі для некалькіх пакаленняў студэнтаў, аспірантаў, выкладчыкаў сярэдняй і вышэйшай школы, акадэмічных вучоных.

Другой важнай галіной дзейнасці Міхася Мушынскага з'яўляецца тэксталогія — падрыхтоўка і выданне збораў твораў беларускіх літаратараў. Вынікам працы калектыву акадэмічных тэкстолагаў, які ўзначальваў Міхась Мушынскі, сталі найпаўнейшыя выданні класікі: твораў Янкі Купалы ў 7 тамах, Якуба Коласа ў 12, 14 і 20 тамах, Івана Мележа ў 10 тамах, Міхася Лынькова ў 10 тамах, Максіма Гарэцкага ў 4 тамах з дадаткамі, Піліпа Пестрака ў 5 тамах, Змітрака Бядулі ў 5 тамах, Петруся Броўкі ў 8 тамах і іншыя.

Фундаментальная праца па крытыцы тэксту, дбайнае стаўленне да аўтарскіх рэдакцый і варыянтаў, а таксама аналіз пісьменніцкага самарэдагавання і галоўлітаўскай цэнзуры сталі галоўнай прыкметай збораў твораў, здзейсненых пад кіраўніцтвам Міхася Мушынскага.

У 1980 годзе Міхась Мушынскі быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя пра тое, як кітаец працуе фермерам на Валожыншчыне

Гісторыя пра тое, як кітаец працуе фермерам на Валожыншчыне

«Шлях у тысячу лі пачынаецца з першага кроку», — кажа кітайская прыказка.

Грамадства

Анатоль Цэйка: Усе зацікаўлены ў бяспецы станцыі

Анатоль Цэйка: Усе зацікаўлены ў бяспецы станцыі

Інфацэнтр БелАЭС не мае сакрэтаў ад мясцовага насельніцтва і замежнікаў.