Вы тут

Для эканамічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы трэба заняцца інавацыйнай сферай


Аб гэтым заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАХМАНАЎ перад пачаткам міжнароднай канферэнцыі «Стратэгічныя прыярытэты бяспекі Саюзнай дзяржавы», якая на днях адбылася ў Мінску на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.


Акрамя БДУ, яе арганізатарамі таксама выступілі Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, Інстытут Еўропы Расійскай акадэміі навук, Цэнтр вывучэння знешняй палітыкі і бяспекі, а таксама расійска-беларускі экспертны клуб.

Парадак дня згаданага мерапрыемства сфарміравалі тры пытанні. Першае — эканамічная бяспека і падыход да яе забеспячэння з боку Беларусі, Расіі, ЕАЭС і Саюзнай дзяржавы. Другое — сістэма бяспекі ў Еўразійскім рэгіёне ў цэлым — тут у тым ліку гаварылі і пра саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Трэцяе пытанне — бяспека інфармацыйная, імідж Саюзнай дзяржавы ў краінах-удзельніцах і на знешнепалітычнай арэне.

Па словах Сяргея Рахманава, эканамічная бяспека з'яўляецца адным з ключавых блокаў нацыянальнай, рэгіянальнай і глабальнай бяспекі. Ён адзначыў, што ў рамках канферэнцыі эксперты сабраліся для таго, каб адкрыта абмеркаваць праблемы, якія існуюць у адносінах паміж Беларуссю і Расіяй у гэтай галіне. «Вядома, што ў рамках Саюзнай дзяржавы мы маем нядрэнныя вынікі па сацыяльнай сферы. У знешнепалітычнай сферы таксама высокі ўзровень каардынацыі, — сказаў парламентарый. — А што датычыцца эканомікі, то тут патрабуецца сур'ёзная дапрацоўка, і, натуральна, што ўсе павінны ў гэтым удзельнічаць — і выканаўчая ўлада, і парламент, і навуковая супольнасць».

Сенатар дадаў, што эксперты дзвюх краін па выніках канферэнцыі выпрацуюць пэўныя рэкамендацыі і прапановы, якія ў перспектыве могуць быць рэалізаваныя. «Што датычыцца эканамічнай бяспекі, то ў першую чаргу нам трэба сур'ёзна займацца інавацыйнай сферай — акрамя таго, што ў нас ёсць у эканоміцы, трэба развіваць дадатковыя кірункі, якія звязаны з высокімі тэхналогіямі», — сказаў ён.

На думку сенатара, калі гэтага не зрабіць, то будзе цяжка дамагчыся рэалізацыі задач, пастаўленых кіраўніцтвам краіны.

Сур'ёзная праблема, якая ўзнікае ва ўсім свеце, — інфармацыйная бяспека, таму гэтую тэму неабходна ўздымаць і на будучых мерапрыемствах, лічыць Сяргей Рахманаў. Ён таксама дадаў, што існуюць і іншыя аспекты, якія звязаныя з пагрозамі ў плане светапогляду, паколькі ў цяперашні час ідзе ўздзеянне на свядомасць людзей, у тым ліку моладзі, таксама ёсць дэструктыўны ўплыў інтэрнэту. Неабходна мець дастатковую колькасць рэсурсаў, каб пазітыўным чынам супрацьстаяць гэтаму.

Прафесар Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта «Вышэйшая школа эканомікі», кандыдат палітычных навук Дзмітрый ЯЎСТАФ'ЕЎ у размове з журналістамі падкрэсліў: у дачыненні да Беларусі і Расіі няма ніякіх праблем, якія варта абмяркоўваць у напружаным рэжыме. «Але ёсць пытанні, звязаныя з праблемамі росту і развіцця Саюзнай дзяржавы», — звярнуў увагу спецыяліст.

«Трэба займацца развіццём інфраструктурных праектаў паміж дзвюма суверэннымі дзяржавамі — у іх ёсць свае інтарэсы, якія перыядычна будуць уваходзіць у некаторыя супярэчнасці адно з адным», — дадаў ён. На думку Дзмітрыя Яўстаф'ева, рознагалоссі могуць з'яўляцца, але іх трэба навучыцца спакойна абмяркоўваць.

Як адзначыў дырэктар Інстытута Еўропы РАН, член-карэспандэнт РАН Аляксей ГРАМЫКА, самае важнае на сённяшні дзень — гэта тое, як Беларусь і Расія бачаць свае месцы ў ХХІ стагоддзі. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра стратэгічнае мысленне — як дзве краіны ацэньваюць сваё становішча праз 20 ці 30 гадоў. «Калі думаць такімі катэгорыямі, то абсалютна ясна, што трэба зрабіць усё, каб нашы дзяржавы засталіся ядром інтэграцыйных праектаў на постсавецкай прасторы», — падкрэсліў ён.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Загаловак у газеце: Курс на тэхна

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Па выніках перамоў у Мінску яны прынялі сумесную заяву.

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.