Вы тут

Беларусь гатова садзейнічаць пашырэнню супрацоўніцтва ў Вялікай Еўразіі


Беларусь гатова садзейнічаць пашырэнню напрамкаў супрацоўніцтва ў Вялікай Еўразіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Ціндао.


Фота: БЕЛТА

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што менавіта практычная эканамічная кааперацыя краін - членаў ШАС з дзяржавамі-назіральнікамі і партнёрамі, эфектыўнае выкарыстанне іх транзітных і лагістычных магчымасцяў можа стаць адным з перспектыўных кірункаў развіцця арганізацыі.

"На гэтым шляху ў рамках плана сумесных дзеянняў ужо зроблены першы важны крок па стыкоўцы нацыянальных стратэгій развіцця, а таксама па спалучэнні ЕАЭС з ініцыятывай "Пояса і шляху". Беларусь як краіна-ініцыятар і прыхільнік ідэі" інтэграцыі інтэграцый" гатова садзейнічаць выяўленню новых кропак судакранання і пашырэнню напрамкаў супрацоўніцтва ў Вялікай Еўразіі", - заявіў Прэзідэнт.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у краіне гэтым мэтам ў поўнай меры адпавядае рэалізацыя праекта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень", за якім нездарма замацавалася назва "жамчужына Шаўковага шляху".

Паспяховае развіццё парку прыцягвае да яго ўсё большую ўвагу замежных кампаній з усяго свету, асабліва з краін Еўрапейскага саюза.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.