Вы тут

Таваразварот - 217,6 млрд долараў


Аб'ём знешняга гандлю Кітая з іншымі членамі ШАС летась павялічыўся на 19 працэнтаў.


У першым квартале 2018 года тавараабарот Кітая з іншымі дзяржавамі-членаамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) вырас на 20,7 працэнта. Пра гэта сведчаць апошнія дадзеныя Міністэрства камерцыі КНР, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Мінкамерцыі Гаа Фэн, у 2017 годзе аб'ём знешняга гандлю Кітая з іншымі членамі ШАС дасягнуў 217,6 млрд долараў, павялічыўшыся на 19 працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам. Пры гэтым экспарт з Кітая - 150,3 млрд долараў - з ростам на 15,1 проацэнта, імпарт у Кітай - 67,3 млрд долараў - з ростам на 28,5 працэнта. 

Па словах Гаа Фэна, у першым квартале бягучага года захоўвалася спрыяльная дынаміка знешнегандлёвай кан'юнктуры, прычым назіралася далейшая аптымізацыя структуры гандлю Кітая з іншымі членамі ШАС з пастаянным ростам удзельнай вагі прадуктаў электронікі і машынабудавання. Па стане на канец сакавіка доля кітайскіх інвестыцый у розныя сектары членаў ШАС склала каля 84 млрд долараў, пры тым прадукцыйна прасоўваюцца некалькі інвестыцыйных праектаў у энергетычнай, горназдабыўной і прамыслова-вытворчай абласцях.

Разам з гэтым, агульны аб'ём аперацый будаўнічых падрадчыкаў Кітая ў іншых краінах ШАС дасягнуў 156,9 млрд долараў, што закранула, у прыватнасці, шэраг рэгіянальных узорных праектаў па будаўніцтве аўтадарог, электрастанцый і камунальных трубаправодаў. "ШАС ужо стала не толькі важнай платформай для пабудовы Эканамічнага пояса Шаўковага шляху, але і адыграе вялікую ролю ў злучэнні з Марскім Шаўковы шляхам ХХІ стагоддзя і стымуляванні ўзаемасувязі паміж азіяцкім і еўрапейскім рынкамі", - адзначыў Гаа Фэн.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».