Вы тут

Ланцужок блокчэйна


Створаны ў Кітаі.


У Кітаі з'явіўся поўны вытворчы ланцужок для блокчэйн-сектара з сотнямі кампаній, якія выкарыстоўваюць дадзеную тэхналогію. Пра гэта стала вядома з апублікаванай Белай кнігі, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Да канца сакавіка ў Кітаі налічвалася 456 кампаній, якія займаюцца тэхналогіяй блокчэйн, што сфармавала поўны вытворчы  ланцужок, уключаючы вытворчасць абсталявання, паслугі платформаў, паслугі бяспекі, паведамляецца ў Белай кнізе, апублікаванай Міністэрствам прамысловасці і інфарматызацыі КНР. 

Галіна развіваецца імкліва. Усё больш прадпрымальнікаў і капіталу выходзяць на рынак, гаворыцца ў дакуменце. Летась  адзначаны пік развіцця дадзенай індустрыі. Услед за імклівай папулярызацыяй і "паспяваннем" тэхналогіі былі заснаваныя 178 новых кампаній. У выніку ў 2017-м годзе інвестары накіраваліся на рынак з прыкладна 100 інвестыцыйнымі здзелкамі. 

Сёлета ў першым квартале колькасць падобных здзелак дасягнула 68. У Белай кнізе таксама адзначаецца, што галіна па-ранейшаму знаходзіцца ў стадыі станаўлення. Па меры працягу імклівага прамысловага развіцця, ажыццяўляецца большая колькасць праектаў, сказаў Юй Цзянін, адзін з аўтараў Белай кнігі. Згодна з яго прагнозам, новы пік развіцця галіны чакаецца сёлета.

Блокчэйн уяўляе сабой лічбавую сістэму, якая выкарыстоўвае крыптаграфічныя тэхнікі пры стварэнні пастаянных, нязменных і празрыстых запісаў аб абменах ў мэтах адсочвання кожнай транзакцыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».