Вы тут

У Кітаі запусцілі спадарожнік-рэтранслятар


Для месяцовага зонда "Чан'э-4".


Кітай запусціў спадарожнік-рэтранслятар, прызначаны для ўстаноўкі сувязі паміж Зямлёй і месяцовым зондам" Чан'э-4 ", перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Спадарожнік-рэтранслятар быў запушчаны з дапамогай ракеты-носьбіта "Чанчжэн-4C" з касмадрома Січан на паўночным захадзе Кітая, паведаміла Кітайскае касмічнае агенцтва. Спадарожнік-рэтранслятар "Цюэцяа” стаў першым у свеце спадарожнікам сувязі, размешчаных у кропцы Лагранжа L2, паведамілі арганізатары праекта. Гэты "Сарачыны мост" (мост праз Млечны Шлях, які, па кітайскім паданні, утварылі сарокі) - так перакладаецца назва спадарожніка - будзе забяспечваць сувязь паміж Зямлёй і месяцовым зондам "Чан'э-4", які плануецца запусціць у канцы цяперашняга года на адваротны бок Месяца. 

Як распавёў галоўны інжынер Кітайскай месяцовай праграмы акадэмік У Вэйжэнь, зонд "Чан'э-4" ажыццявіць першую ў гісторыі чалавецтва пасадку на адваротным баку Месяца, але прамая сувязь з таго боку Месяца немагчымая, і вырашыць гэтую праблему дапаможа спадарожнік-рэтранслятар, які будзе адказваць за перадачу сігналаў паміж "Чан'э-4" і наземнай станцыяй. Дырэктар праекта "Цюэцяа", спецыяліст з Кітайскай карпарацыі касмічнай навукі і тэхнікі Чжан Ліхуа у сваю чаргу адзначыў, што спадарожнік-рэтранслятар нясе ў сабе таксама нізкачашчынны перадатчык нідэрландскай распрацоўкі, які дазваляе ў перспектыве арганізаваць на арбіце адпаведныя эксперыменты. Гэта 275-ты запуск ракеты-носьбіта сямейства "Чанчжэн", але першы для "Чанчжэн-4" з касмадрома Січан.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.