Вы тут

Інвестыцыі з усяго свету прыцягвае правінцыя Хайнань


Правінцыя Хайнань праводзіць стаднеўныя мерапрыемствы па прыцягненні інвестыцый у эксперыментальную зону свабоднага гандлю (порт), перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”


Дадзеная кампанія, галоўным чынам, мае на мэце развіццё турызму, індустрыі сучасных паслуг і высокіх тэхналогій, асноўная ўвага будзе надавацца стварэнню штаб-кватэр прадпрыемстваў, структур па прадастаўленні пасрэдніцкіх паслуг, распрацоўцы інавацыйных паркаў і развіццю індустрыяльных праектаў. У прыватнасці, прадстаўлены 124 задачы па прыцягненню інвестыцый у 14 сфер, у тым ліку ў турызм, медыцыну, фінансы, індустрыю высокіх тэхналогій, марскую эканоміку, інфраструктуру і экалогію. 

Мерапрыемства нацэлена на прыцягненне прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у лік 500 наймацнейшых у свеце, гэта вядучыя кампаніі, вядомыя брэндавыя і лістынгавыя кампаній. Што тычыцца скачак і латарэйнай сферы, за якімі пільна сочыць знешні свет, у «Табліцы задач па прыцягненню інвестыцый у эксперыментальную зону свабоднага гандлю Хайнань» адзначаецца, што плануецца будаўніцтва іпадрома і дапаможнай інфраструктуры для спаборніцтваў, турызму і гандлю, аднак «партнёры па інвестыцыях яшчэ не вызначаныя». Адносна латарэйнай індустрыі, “пакуль яшчэ не створаны ўмовы для прыцягнення інвестыцый у гэту сферу”. Гэтае мерапрыемства будзе доўжыцца аж да канца жніўня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».