Вы тут

Масавая акцыя SunRun Challenge пройдзе ў Беларусі


У гарналыжным спартыўна-аздараўленчым комплексе «Лагойск» прайшоў масавы вертыкальны забег «да сонца». Больш як 200 спартсменаў-аматараў пераадолелі 650-метровую дыстанцыю па крутым пад'ёме ў гару. Незвычайны забег стаў анонсам акцыі SunRun Challenge ў рамках новага этапу дабрачыннага праекта #velcombegom. На гэты раз мабільны аператар заклікаў беларусаў прабегчы ў дапамогу «сонечным» дзецям - з сіндромам Даўна.


650-метровая дыстанцыя можа здацца простай, але толькі калі гаворка не ідзе аб вертыкальным ўздыме ў гару з перападам вышынь амаль у 100 метраў. Менавіта такі забег здзейснілі ў ГСАК «Лагойск» супрацоўнікі velcom і прадстаўнікі пяці бегавых клубаў Мінска.

Так спартсмены анансавалі масавую акцыю SunRun Challenge, якая пройдзе з 21 па 24 чэрвеня ў рамках дабрачыннага праекта #velcombegom. Удзельнікам акцыі трэба прабегчы 50 тысяч кіламетраў у дапамогу выхаванцам ГУ «Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця». Сабраныя ў выніку кампаніі сродкі накіруюць на дарагое рэабілітацыйнае абсталяванне для выхаванцаў інтэрната.

«Выхаванцы інтэрнатаў маюць патрэбу ў штодзённых увазе і клопаце. І гэта не толькі зносіны і прафесійны догляд, але і рэабілітацыйнае абсталяванне, ад якога наўпрост залежыць жыццё і здароўе дзяцей. Я ўдзячны кампаніі velcom і ўсім спартсменам за ўдзел у вертыкальным забегу «да сонца». Спадзяюся, ён натхніць і іншых беларусаў і стане пачаткам вялікага добрай справы», - адзначыў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак, які сам прабег вертыкальную дыстанцыю разам з удзельнікамі забегу.

Для таго каб дапамагчы дзецям, усім жадаючым трэба з 21 па 24 чэрвеня выходзіць на прабежкі, рабіць публікацыі ў сацыяльных сетках з указаннем свайго выніку і хэштэгам #velcombegom. Акцыя - сонечная, таму кіламетры удзельнікаў перавядуць у кілаваты. Беларусам трэба прабегчы 50 тысяч кіламетраў і тым самым сабраць 13 мільёнаў 180 тысяч кДж. У выпадку дасягнення мэты кампанія velcom перавядзе ГУ «Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў c асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця» 50 тысяч беларускіх рублёў.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.