Вы тут

Беларусь адправіла ва Украіну гуманітарную дапамогу


Цяпер быў сабраны набор вырабаў на агульную суму каля 160,5 тысячы рублёў. Аснову склалі прадукты харчавання — мясныя кансервы, цукар, дрожджы, рапсавы алей, пшанічная мука, грэцкія крупы, макаронныя вырабы.


Яшчэ на тэрыторыю Украіны адправілі камплекты вучнёўскай мэблі, шафы для дакументаў і халадзільнікі. Рашэнне аб аказанні дапамогі, а таксама яе аб'ёме і пераліку вырабаў замацавана ў пастанове Савета Міністраў, якая выйшла ў канцы красавіка. Забеспячэннем водпуску і афармленнем матэрыяльных каштоўнасцяў займаліся Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства прамысловасці, Беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасці, Гродзенскі і Віцебскі аблвыканкамы. Як растлумачылі ва ўрадзе, суправаджэннем і дастаўкай гуманітарнай дапамогі займаецца МНС пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў.

У мінулым годзе гуманітарная дапамога размяркоўвалася сярод грамадзян, якія знаходзяцца ў зоне канфлікту па абодва бакі лініі размежавання на Данбасе. Тады беларускі бок дзейнічаў сумесна з Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа.

Дар'я КАСКО

Загаловак у газеце: Працягнуць руку дапамогі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.