Вы тут

Калектывы з 12 краін прыедуць на фэст "Дняпроўскія галасы ў Дуброўне"


Калектывы з дванаццаці краін прыедуць на ХХV Міжнародны фестываль песні і музыкі "Дняпроўскія галасы ў Дуброўне", паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дубровенскага райвыканкама Людміла Дударава.


"Фэст пройдзе 23-24 чэрвеня і аб'яднае каля 1 тыс. удзельнікаў з усіх абласцей Беларусі, а таксама Румыніі, Славакіі, Расіі (Татарстан), Малдовы, Літвы, Украіны, Латвіі, Эстоніі і Польшчы. Упершыню прадставяць сваю культуру калектывы з Даніі і Індыі. Некаторыя краіны дэлегуюць сваіх прадстаўнікоў у другі і трэці раз, і кожны год з новымі музыкамі і выступамі. Гэта лепшае сведчанне, што наш фестываль падабаецца", - падкрэсліла Людміла Дударава. Яна распавяла, што далёкія госці прыедуць у Дуброўна 22 чэрвеня. Гэты дзень будзе насычаны падзеямі: адбудзецца святкаванне 625-годдзя горада, будуць арганізаваны ўрачыстае шэсце прадстаўнікоў арганізацый раёна і ўдзельнікаў фестывалю, цырымонія прысваення звання "Ганаровы грамадзянін Дубровенскага раёна". Затым прысутныя запаляць свечкі ў памяць аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Завершыцца дзень нефармальнай сустрэчай на Кірыеўскай крыніцы.

Мерапрыемствы самага фестывалю пройдуць на 16 пляцоўках у Дуброўне і аграгарадках раёна. У першы дзень пачнуць працу падворка, прысвечаныя юбілеям горада і фестывалю. Да гэтых дат прымяркуюць адкрыццё гарадскога гадзінніка. Для райцэнтра гэта сімвалічна, таму што пры графе Пацёмкіне, які ў свой час валодаў гэтымі землямі, працавала гадзіннікавая фабрыка, і вырабы з надпісам аб месцы вытворчасці захоўваюцца ў Эрмітажы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.