Вы тут

Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі СНД пройдзе ў Астане 19-20 чэрвеня


XIII Форум навуковай і творчай інтэлігенцыі СНД пройдзе ў Астане 19-20 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД.


Для ўдзелу ў мерапрыемстве ў сталіцу Казахстана прыедуць больш за 200 дэлегатаў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і Расіі. Тэма форуму - "Дыялог у СНД - перспектывы гуманітарнага супрацоўніцтва ў XXI стагоддзі".

"На пленарных пасяджэннях і ў профільных секцыях дзеячы навукі, адукацыі і мастацтва абмяркуюць розныя аспекты прафесійнага ўзаемадзеяння: гуманізацыя адукацыі, пераемнасць і інавацыі ў працы з моладдзю, фарміраванне міжкультурнага дыялогу, - адзначылі ў прэс-службе. - Розныя аспекты культурнага супрацоўніцтва будуць у цэнтры асаблівай увагі дэлегатаў у сувязі з Годам культуры ў СНД. Адна іх дыскусій будзе прысвечана 20-годдзю казахскай сталіцы і досведу Астаны ў станаўленні і развіцці інстытутаў культуры".

Падчас форуму адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў галоўнай міждзяржаўнай прэміі СНД "Зоркі Садружнасці". У гэтым годзе сярод яе лаўрэатаў беларуская біятланістка чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?