Вы тут

Любіч вяртаецца. Любіча вяртаюць


Нацыянальны мастацкі музей стаў багацейшы яшчэ на адзін твор мастака Парыжскай школы.


Мастака Восіпа Любіча сёння ставяць у адзін шэраг з Маркам Шагалам і высока ацэньваюць кошт яго мастацкіх твораў. Першага чэрвеня ў краіне адбылася важная падзея: Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі перадало ў дар жывапісны твор «Нацюрморт са збанам» ураджэнца Гродзеншчыны і мастака Парыжскай школы Нацыянальнаму мастацкаму музею Рэспублікі Беларусь.

Гэта ўжо другі твор майстра, які папоўніў калекцыю музея. Першы падарылі паўгода таму. Яшчэ тады падзея выклікала рэзананс. Карціна трапіла ў музей дзякуючы фінансавай падтрымцы Ганаровага консула Беларусі ў Цюрыху Атанасіяса Акратаса. Ён набыў нацюрморт падчас прыватнага аўкцыёну ў Ізраілі.

— Паўгода таму, калі мы сустракаліся ў Нацыянальным мастацкім музеі, каб перадаць карціну «Маленькі букет кветак», я выказаў надзею, што ён «пусціць карані» і калекцыя павялічыцца, — падкрэсліў на ўрачыстай цырымоніі часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч. — Сёння пакуль рана казаць пра сапраўдную калекцыю, але мы з’яўляемся сведкамі гістарычнай падзеі. Ёсць тэндэнцыя да развіцця, і патэнцыялу хапае. Тое, што творы вяртаюцца на радзіму аўтараў, — гэта заўсёды свята.

Цяпер у Нацыяналным мастацкім музеі існуе спецыяльная праграма па вяртанні гісторыка-культурных каштоўнасцяў у краіну. Яна рэалізоўваецца пад патранатам Міністэрства культуры і пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Беларусі. Мінулы год паказаў, што механізм праграмы працуе. Творы Восіпа Любіча якраз з’яўляюцца гэтаму доказам.

Пакуль «Нацюрморт са збанам» вывучаецца профільнымі спецыялістамі. А пасля стараннага даследавання музейны экспанат будзе дэманстравацца на тэматычных выстаўках Нацыянальнага мастацкага музея і іншых музеяў Беларусі.

Вікторыя АСКЕРА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.