Вы тут

Школьнікі пацярпелі ад балончыка і агню


Ранкам ад дзяжурнай медсястры прыёмнага аддзялення Жлобінскай раённай бальніцы паступіла паведамленне аб шпіталізацыі хлопчыка 2002 года нараджэння.


Высветлілася, што днём раней дзевяцікласнік і яго сябар, навучэнец 7-га класа, сабралі самаробны балончык з пнеўматыкі і вырашылі яго падарваць. Пасля падпалу кнота ёмістасць выбухнула проста ў руках старэйшага падлетка, у выніку чаго ён атрымаў частковую ампутацыю 1—4 пальцаў правай кісці, быў прааперыраваны і знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні бальніцы. У выніку выбуху пацярпелі яшчэ два падлеткі. Адзін атрымаў ірваную рану сцягна, другі — ірваныя раны абодвух перадплеччаў. Пасля аказання медыцынскай дапамогі іх адпусцілі дадому.

* * *

А у дзвюх вёсках Гродзенскай вобласці дзеці атрымалі апёкі пры падобных абставінах — падчас спальвання смецця каля дома. Па інфармацыі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, абодва пажары здарыліся ў позні час сутак. У вёсцы Красноўцы Лідскага раёна хлопчык 2008 года нараджэння быў шпіталізаваны з апёкамі першай — другой ступені, атрыманымі ў выніку неасцярожнага абыходжання з агнём пры спальванні смецця на тэрыторыі прыватнага домаўладання. Школьнік кінуў у вогнішча балончык з-пад фарбы, які выбухнуў у агні. Пры тых жа ўмовах быў траўмаваны яго аднагодак, але ўжо ў вёсцы Сялец Навагрудскага раёна. Пацярпелы атрымаў апёкі першай — другой ступені. Пры спальванні смецця хлопчык аступіўся, упаў у вогнішча і атрымаў апёкі рук. Па абодвух фактах праводзіцца праверка. Стан хлопчыкаў ацэньваецца як здавальняючы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

У мінулыя выхадныя сталічны бізнес-клуб «Імагуру» ўжо другі раз прымаў на сваіх плошчах педагагічную неканферэнцыю. 

Культура

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Вызначыць дакладны час з'яўлення на Беларусі вядомага абарончага збудавання дагэтуль немагчыма, хоць розных гіпотэз існуе шмат.

Грамадства

«Ніколі не губляйце мару дзяцінства!»

«Ніколі не губляйце мару дзяцінства!»

Мы з Аленай Варановіч пазнаёміліся выпадкова, на вуліцы. Адразу разгаварыліся і знайшлі агульную мову. Тады за кубкам кавы яна сказала мне важныя словы: «Ніколі не губляй мару дзяцінства».

Спорт

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Як трэнер пабудаваў сістэму, якая выхоўвае алімпійскіх чэмпіёнаў.