Вы тут

Насельніцтва застаецца чыстым прадаўцом наяўнай валюты


Насельніцтва больш за два гады застаецца чыстым прадаўцом наяўнай валюты. Прычым у маі чысты продаж яе вырас на 18 % да красавіка і склаў 234,7 млн долараў. Менавіта такія лічбы фігуруюць у матэрыялах Нацбанка.


За пяць месяцаў гэтага года нашы грамадзяне здалі 863,9 млн долараў чыстымі, за ўвесь мінулы год — 2,2 млрд долараў, у 2016 годзе чысты продаж склаў больш за 2,4 млрд долараў. Суб'екты гаспадарання ў студзені — маі былі чыстымі пакупнікамі валюты (аб'ём куплі перавысіў продаж на 425,8 млн долараў).

Сам рост чыстага продажу адбыўся за кошт павелічэння здачы валюты на 12,2 % у маі да красавіка да 710,1 млн долараў, купля валюты вырасла на 9,5 % — да 475,4 млн долараў. Напярэдадні летняга сезона грамадзяне традыцыйна павялічваюць сваю актыўнасць на валютным рынку, купляючы і прадаючы валюту ў адпаведнасці з адпускнымі планамі. Ужо трэці год беларусы больш прадаюць валюту, чым купляюць. У тым ліку выдаткоўваецца валюта з назапашаных дэпазітаў у імкненні захаваць звыклае спажыванне.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: «Здавайце валюту»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Карэспандэнт «Звязды» схадзіла на майстар-клас па стварэнні «пісанак».

Культура

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на начных здымках нацыянальнага кінапраекта

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на начных здымках нацыянальнага кінапраекта

Гісторыка-прыгодніцкая стужка пра Беларусь, беларуса-ваяра і беларуса-вучонага.

Спорт

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Больш за 150 спарт­сме­наў з 36 кра­ін све­ту — гэта са­мыя моц­ныя ба­ту­тыс­ты су­час­нас­ці.