Вы тут

Узрост паўналецця ў Японіі знізяць з 20 да 18 гадоў


У Японіі знізяць узрост паўналецця з 20 гадоў да 18. Адпаведны законапраект зацвердзіў парламент гэтай краіны.


Закон пачне дзейнічаць ў 2022 фінансавым годзе (ён пачнецца 1 красавіка).

Праект гэтага закона падтрымалі 169 з 238 дэпутатаў верхняй палаты парламента.

Гэта азначае, што японцы змогуць браць шлюб без адабрэння і паручыцельства сваіх бацькоў з 18 гадоў.

Пакуль жа мясцовае заканадаўства дазваляе заключаць шлюб тым японцам, хто не дасягнуў 20 гадоў, толькі са згоды бацькоў. Акрамя таго, пасля ўступлення ў сілу закона японцы з 18 гадоў змогуць асабіста афармляць крэдытныя карты, атрымліваць пасведчанні на права кіравання марскім або паветраным суднам і нават падаваць у суд заяву аб змене грамадзянскага полу. 

Аднак ўжываць спіртное, курыць або гуляць у азартныя гульні японцам усё адно можна будзе толькі з 20 гадоў.

ont.by

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.