Вы тут

Крым застаўся без святла


Жыхары Крыма паведамілі пра адключэнне электрычнасці і мабільнай сувязі, паведамляе агенцтва «Крымінфарм».


Паводле паведамлення агенцтва, святла няма ў Сімферопалі і шэрагу суседніх населеных пунктаў. Карэспандэнт РІА Навіны паведамляе аб адключэнні электраэнергіі і ў Севастопалі. Пра адключэнне святла таксама паведамляюць жыхары Еўпаторыі, Ялты і іншых гарадоў, перадае «Новая газета».

Крыніцы ў тэлекамунікацыйнай сферы Крыма паведамілі, што абясточаны «увесь Крым і Севастопаль».

Па непацверджаных даных, на падстанцыі «Тамань» ў Краснадарскім краі адбылася аварыя. Кампанія «Кубаньэнерга» абвясціла аб «масавым тэхнічным адключэнні» энергамоста ў Крым, перадае «Крымінфарм».

Без электрычнасці і сувязі застаўся ўвесь Крым. Як перадаюць карэспандэнты Крымінфарма, у Сімферопалі не працуюць святлафоры, спыніліся тралейбусы. Некаторыя ўстановы і прадпрыемствы ўключылі генератары.

  • У ліпені 2017 года на ўсёй тэрыторыі Крыма на некалькі гадзін знікла святло. У Мінэнерга РФ гэта патлумачылі «анамальнай спякотай» у Краснадарскім краі, якая справакавала аварыю.
  • Крым забяспечваецца электраэнергіяй з дапамогай энергамоста, пабудаванага з Краснадарскага краю ў 2015-2016 гады.
  • Раней каля 70% электраэнергіі забяспечвала Украіна; у 2015 годзе там былі ўзарваны апоры ЛЭП, па якіх паступала электрычнасць. У выніку паўвостраў сутыкнуўся з вострым дэфіцытам энергіі.

MEDUZA

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сотні тысяч юных беларусаў атрымаюць пуцёўкі на аздараўленне

Сотні тысяч юных беларусаў атрымаюць пуцёўкі на аздараўленне

Самыя яркія ўспаміны дзяцінства ў многіх — паездкі ў дзіцячы лагер.

Грамадства

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Лічбавая трансфармацыя — не мода і не часовая з'ява.

Грамадства

Людзей палілі ў хляве, хто выбягаў — сустракалі агнём

Людзей палілі ў хляве, хто выбягаў — сустракалі агнём

Гэтымі днямі споўнілася 75 гадоў, як знішчылі жыхароў вёсак Любель-Поль і суседняй Вулькі Гарадзішчанскай. 

Эканоміка

Выбіраем недарагі і даступны крэдыт на жыллё

Выбіраем недарагі і даступны крэдыт на жыллё

Правілы гульні ў крэдыты змяніў Нацыянальны банк краіны.