Вы тут

Каля 58 тыс. га пасеваў сельгаскультур загінула ў Гомельскай вобласці


З-за гарачага надвор'я ў Гомельскай вобласці загінула каля 58 тыс. га пасеваў сельгаскультур, паведаміў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Руслан Глушко.


"У Гомельскай вобласці склаліся вельмі складаныя аграметэаралагічныя ўмовы для развіцця сельскагаспадарчых культур. Паўсюдна на палях з-за недахопу вільгаці назіраецца запаволенне тэмпаў развіцця азімых, пажаўценне ніжняга лісця, засыханне недастаткова развітых пабегаў. Паводле аператыўнай інфармацыі, у сельскагаспадарчых арганізацыях пацверджана гібель азімых збожжавых культур ад засухі і дэфіцыту вільгаці на плошчы 44673 га, яравых культур - 13301 га", - адзначыў Руслан Глушко.  

Сярод найбольш пацярпелых раёнаў - Петрыкаўскі, Светлагорскі, Жлобінскі, Рэчыцкі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.