Вы тут

Цыгарэты трапілі пад арышт


Вялікая партыя тытунёвых вырабаў Гродзенскай фабрыкі «Нёман» была знойдзена ў багажніку аўтамабіля «Шкода-Актавія» нідзе не працуючага 28-гадовага жыхара Расійскай Федэрацыі. Яго аўто супрацоўнікі фінансавай міліцыі і ДАІ спынілі на трасе Масква—Івацэвічы падчас правядзення сумесных кантрольных мерапрыемстваў.


— Пры праверцы расіянін не змог прад'явіць дакументы на набыццё 3 500 пачак цыгарэт на агульную суму 3,7 тысячы рублёў, і тавар быў канфіскаваны, — паведаміў начальнік Крычаўскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Сяргей Азаранка.

Маладому чалавеку пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй або без канфіскацыі тавару, згодна з часткай 1 артыкула 12.27 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.