Вы тут

Веласіпедыст загінуў пад коламі легкавушкі ў Крупскім раёне


Веласіпедыст загінуў пад коламі легкавушкі ў Крупскім раёне, паведамілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.


Аварыя адбылася 13 мая каля 22.40 на 50-м км аўтадарогі Крупкі - Талачын каля вёскі Стары Бобр. "Кіроўца легкавога "Опель Астра" пры раз'ездзе з сустрэчнай машынай, якая яго асляпіла, збіў веласіпедыста, які рухаўся ў спадарожным кірунку. У выніку ДТЗ мужчына ад атрыманых траўмаў памёр у рэанімацыйным аддзяленні бальніцы", - распавялі ў ДАІ.

Кіроўца легкавушкі быў цвярозы. Машына яму не належыць, тэхагляд адсутнічае. Асоба веласіпедыста высвятляецца.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.