Вы тут

Афіцыйным талісманам ЧС па баскетболе (U-17) стане бусляня


Афіцыйным талісманам чэмпіянату свету па баскетболе (U-17) стане бусляня. Пра гэта паведаміла выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыі баскетбола Анастасія Марыніна.


Маскот распрацаваны дызайнерамі кампаніі "Мальвіна" ў супрацоўніцтве з БФБ і ФІБА Еўропа.

Як патлумачыла выканаўчы дырэктар, выбар талісмана не выпадковы. Бо менавіта бусел з'яўляецца неафіцыйным сімвалам Беларусі, прадвеснікам шчасця і дабрабыту, духам-заступнікам дома, якія прыносяць насельнікам лад і росквіт.

"Менавіта бусляня, на погляд арганізатараў чэмпіянату, адлюстроўвае сутнасць турніру для гульцоў да 17 гадоў. Для многіх дзяўчат гэта першыя буйныя спаборніцтвы ў кар'еры. Спадзяемся, наша бусляня спадабаецца заўзятарам, гасцям і яго ўдзельнікам", - адзначыла Настасся Марыніна.

Як паведамлялася, напярэдадні хатняга сусветнага форуму юніёрская зборная Беларусі па баскетболе да 17 гадоў згуляе на турніры памяці Сямёна Халіпскага ў мінскім Палацы спорту з 15 па 17 чэрвеня, прыме ўдзел у турніры ў Францыі і правядзе спарынгі з баскетбалістамі Латвіі, Літвы і Новай Зеландыі.

На чэмпіянаце свету беларускі пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Вікторыі Дацун выступяць у групе А. Сапернікамі беларусак будуць баскетбалісткі Калумбіі (21 ліпеня), Японіі (22 ліпеня), і Францыі (24 ліпеня).

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

Клопат аб людзях паважнага ўзросту набывае ў нашым грамадстве асаблівае значэнне.

Грамадства

Сістэма аплаты працы бюджэтнікаў стане прасцейшай

Сістэма аплаты працы бюджэтнікаў стане прасцейшай

Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта ад 18 студзеня 2019 года № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый».