Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Пакаёўка»

«Беларусь 1», з 19 чэрвеня

Гэта не старая паўднёвакарэйская крымінальная драма, а сучасная ўкраінская шматсерыйная меладрама, у якой моцная жанчына ідзе насуперак абставінам. У галоўнай гераіні Таццяны ёсць некалькі кітоў, на якіх трымаецца шчасце: паспяховы бізнес, каханы муж, цудоўныя дзеці. Але ўсё гэта захоўваецца толькі да таго часу, як у горад не прыязджае ўладальнік буйной гасцінічнай сеткі. Ён збіраецца набыць участак, на якім размяшчаецца маленькі сямейны гатэль Таццяны, і не прымае адмовы.


«Жоўты пясочак»

«Беларусь 3», 22 чэрвеня

Псіхалагічная драма, якую незалежны рэжысёр Аляксей Туровіч зняў за ўласныя грошы паводле твора Васіля Быкава, расказвае пра час сталінскіх рэпрэсій 1930-х, пра трагічныя падзеі ва ўрочышчы Курапаты.

Былы следчы НКУС Сурвіла, ролю якога сыграў сам рэжысёр, разам з іншымі прысуджанымі да расстрэлу едзе ў крытай машыне да месца выканання прысуду, да ямы, выкапанай у жоўтым пяску. А па дарозе глядач пакрысе знаёміцца з усімі смяротнікамі, чый жыццёвы шлях праходзіў абсалютна па-рознаму, а скончыцца аднолькава: з колішнім белым афіцэрам Валяр'янавым і «польскім шпіёнам» дзядзькам Аўтухом, які жыў у вёсцы на мяжы з Польшчай, з паэтам Феліксам Громам, ідэйным рабочым-партыйцам Шостакам і маскоўскім злодзеем Зайкоўскім, — і бачыць, як незалежна ад ступені віны ці велічыні заслуг перамолвалі сотні тысяч людзей, пакорна гатовых паміраць, бязлітасныя жорны рэпрэсій...


«Шарада»

«МІР», 24 чэрвеня

Кэры Грант, Одры Хепбёрн, уборы ад Жываншы і ўнікальная атмасфера Парыжа — гэта толькі вокладка старога рамантычнага дэтэктыва. А ўнутры знаходзіцца захапляльная гісторыя пра маладую амерыканку Рэджыну Ламберт, якая, вярнуўшыся з курорта, раптам даведваецца, што яна цяпер удава. Прычым муж яе забіты пры загадкавых абставінах — у адной піжаме знойдзены на чыгуначных рэйках.

Хутка высвятляецца, што з рахунку зніклі ўсе сямейныя зберажэнні і што насамрэч гэтыя грошы былі скрадзеныя нябожчыкам яшчэ падчас Другой сусветнай, а цяпер на іх і, адпаведна, на Рэджыну як спадчынніцу палююць некалькі вельмі непрыемных тыпаў. Аднак неўзабаве яны гінуць адзін за адным, а новы саюзнік Рэджыны, з якім яна пазнаёмілася на курорце, змяняе імёны як пальчаткі — і як тут не заблытацца, каму ж можна давяраць...

Загаловак у газеце: Людзі звонку і знутры

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.