Вы тут

За светам сітны хлеб смачнейшы


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

  • плі́ска — невялікая пералётная птушка;
  • ца́пстрыкі — дробныя рэчы дамашняга скарбу;
  • сі́тны — прасеяны праз сіта;
  • паркалё́вы — зроблены з лёгкай баваўнянай тканіны;
  • сахо́р — жалезныя вілы;
  • не́руш — што-небудзь некранутае.
  • За светам — вельмі далёка знаходзіцца, жыць. Беларусы яшчэ скажуць: за дзясятай гарой, у чорта на рагах. Рускія: у чёрта на куличках, за тридевять земель.
  • Дацца ў знакі — запомніцца надоўга, аказаць уздзеянне на каго-небудзь. Беларускі адпаведнік: уесца ў косці. Рускі: в печёнках засесть.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».