Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


Самалёт МНС абліў вадой даішніка

У інтэрнэце з'явілася відэа, на якім у падмаскоўным Нагінску самалёт МНС выліў 40 тон вады на інспектараў ДІБДР. Інцыдэнт адбыўся падчас пажарных вучэнняў.

На кадрах роліка відаць, што аднаму з прысутных удалося схавацца ад раптоўнага «паліву», які абрынуўся на службовую машыну, а другі застаўся на вуліцы і прамок да ніткі. Адзначаецца, што ваду павінны былі зліць на «падпалены лес», аднак скід адбыўся на дарогу, дзе ў гэты момант стаялі аўтаінспектары і здымалі палёт самалёта на тэлефон. Самі супрацоўнікі ДІБДР з гумарам паставіліся да промахаў ратавальнікаў. Карыстальнікі сеціва пасля прагляду роліка не ўтрымаліся ад саркастычных заўваг: «нябесная кара», «найлепшая аўтамыйка», «грахі змыла», «дарма на пілота пратакол склалі за непрышпілены рэмень».


У аэрапортах з'явіцца месца для сну

Дызайнеры, бізнесмены і вандроўнікі са Славеніі распрацавалі спецыяльныя капсулы для сну, якія ўсталююць у еўрапейскіх аэрапортах, паведамляе Fox News.

Згодна з канцэпцыяй, вонкава модулі Aіrpods будуць выглядаць як футурыстычныя дрэгстары (аўтамабілі гоначных спаборніцтваў на паскарэнне). Унутры вандроўнікі змогуць зарадзіць тэлефон, падключыцца да Wі-Fі і паглядзець кіно. Таксама турыстам дадуць магчымасць бачыць усё, што адбываецца звонку, нягледзячы на тое што пакоі для сну цалкам ізалююць знешнія гукі. Капсула аўтаматычна будзе адпраўляць сігнал-апавяшчэнне аб тым, што пасажыру пара прайсці да выхаду на пасадку. Вынаходка патрабуе дапрацоўкі, аднак першыя капсулы плануюць размясціць у некаторых аэрапортах Еўропы ўжо ў гэтым годзе.


Прамяняла мужа на 30 сабак

Жыхарка Вялікабрытаніі Ліз Хаслам расказала ў тэлепраграме Thіs Mornіng, што яна кінула мужа дзеля догляду 30 бультэр'ераў, палова з якіх хворыя і патрабуюць дадатковай увагі, паведамляе Metro.

49-гадовая Ліз падзялілася з журналістамі, што яна рассталася са сваім 53-гадовым мужам Майкам пасля 25 гадоў сумеснага жыцця. Ліз прыняла такое рашэнне пасля таго, як муж прапанаваў ёй выбраць паміж шлюбам і выратаванымі сабакамі. Яе захапленне сабакамі ўнесла напружанне ў адносіны пары, але яна падкрэсліла, што не шкадуе аб расставанні з Майкам. Гераіня тэлешоу адзначыла, што да сабак яна адчувае «безумоўную любоў», для якой не існуе «правілаў ці рэгламенту». Жанчына заснавала дабрачынную арганізацыю Bedsforbullіes, якая збірае ахвяраванні і мае сетку валанцёраў па ўсёй краіне. Пасля праграмы гледачы падтрымалі Ліз і яе арганізацыю.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.