Вы тут

Нацбанк: Гістарычны мінімум гадавой інфляцыі абноўлены ў Беларусі ў маі


У маі 2018 года абноўлены гістарычны мінімум гадавой інфляцыі: прырост спажывецкіх цэн запаволіўся да 4,4 працэнта ў гадавым выражэнні. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.


Адносна красавіка ў маі спажывецкія цэны знізіліся на 0,3 працэнта.

Гадавыя тэмпы росту спажывецкіх цэн знізіліся ў маі ў першую чаргу за кошт запаволення росту цэн на плодаагароднінную прадукцыю, а таксама цэн, на якія не ўплывае сезонны фактар і адміністрацыйнае рэгуляванне. "Рост цэн на плодаагароднінную прадукцыю ў гадавым выражэнні запаволіўся з 13,8 працэнта ў красавіку да 2,9 працэнта ў маі. Гэтаму садзейнічала перш за ўсё аднаўленне цэн на бананы пасля больш як 30-працэнтнага росту ў лютым-сакавіку 2018 года пад уплывам кан'юнктурных фактараў, а таксама сезоннае зніжэнне цэн на свежыя агуркі і памідоры", - растлумачылі ў Нацбанку.

Гадавая базавая інфляцыя ў маі запаволілася да 2,9 працэнта (3,1 працэнта на месяц раней) за кошт зніжэння цэн на асобныя нехарчовыя тавары. Пры гэтым агрэгіраваны паказчык трэндавай інфляцыі на працягу апошніх трох месяцаў застаецца на нязменным узроўні 3,2 працэнта, што сведчыць аб стабільнасці цэнавай дынамікі. Сярэдняя інтэнсіўнасць прыросту спажывецкіх цэн і тарыфаў склалася на ўзроўні 2,8 працэнта (3,1 працэнта ў красавіку).

Рост адміністрацыйна рэгулюемых цэн і тарыфаў у справаздачным перыядзе паскорыўся ў гадавым выражэнні на 0,2 працэнтнага пункта да 8,9 працэнта. У маі асноўны прырост быў забяспечаны павышэннем цэн на паліва, а таксама тарыфаў на паслугі сувязі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.