Вы тут

Пакой для спакойнай старасці


Жыхары Гомельшчыны пакуль толькі прыглядаюцца да новай формы сацыяльнай дапамогі пажылым людзям. Дарэчы, так званыя гасцявыя сем'і, якіх у вобласці налічылі 17, можна назваць цалкам валанцёрскай ініцыятывай. У зменах да закона «Аб сацыяльным абслугоўванні» афіцыйна замацаваны іншы тэрмін — «замяшчальная сям'я».


У Петрыкаве пенсіянер Анатоль Берднік і яго грамадзянская жонка Людміла Ткачук даглядаюць 72-гадовую Кацярыну Карпухіну, інваліда другой групы. З мужчынам у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва склалі адпаведны дагавор. Замацавалі дакументальна магчымасць карыстацца часткай пенсійных грошай пажылой жанчыны. Пры гэтым пільна сочаць за тым, каб яна была дагледжана. Дырэктар мясцовага ТЦСАН Галіна Сухоцкая гаворыць, што пасля аварыі, у якую трапіла адзінокая жанчына, ёй прапанавалі дом-інтэрнат, але яна туды не захацела ехаць:

— Кацярыне Міхайлаўне ў доме Анатоля Бердніка выдзелілі асобны пакой. Там умовы добрыя. Жанчыну даглядаюць і дапамагаюць ёй ва ўсім. Нашы інспектары часта наведваюць іх дом. Аказваем, калі трэба, дапамогу. Усё пад кантролем сацыяльных службаў. Бабуля наша чысценькая, акуратная, дагледжаная. Ні на што не скардзіцца.

— Мы прачыталі ў мясцовай газеце пра такую магчымасць — стаць замяшчальнай сям'ёй, — расказвае Людміла Ткачук. — Аформілі дагавор зусім нядаўна — некалькі месяцаў таму. Па дагаворы 70 % пенсіі Кацярына Міхайлаўна аддае ў сям'ю. Цяпер многія ў нас цікавяцца такой магчымасцю сацыяльнай дапамогі чалавеку, якому патрэбны догляд.

Начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама Галіна Мароз тлумачыць, што згодна са зменамі, унесенымі ў закон «Аб сацыяльным абслугоўванні», сацыяльным абслугоўваннем у замяшчальнай сям'і могуць скарыстацца непрацуючыя адзінокія інваліды І ці ІІ групы або людзі, якія дасягнулі 70-гадовага ўзросту:

— Аказваць такую паслугу можа дзеяздольны грамадзянін ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў (памочнік). Да таго ж мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі можа ўсталёўвацца памер штомесячнай грашовай узнагароды асобе, якая здзяйсняе абслугоўванне інваліда І групы з рэзка выяўленым парушэннем здольнасці да самаабслугоўвання, што пацвярджае адпаведнае медыцынскае заключэнне. Парадак і ўмовы замацоўваюцца дагаворам, дзе вызначаюцца месца пражывання непрацаздольнага грамадзяніна (гэта можа быць і яго дом, і дом памочніка), агульны бюджэт сям'і (пры гэтым у непрацаздольнага грамадзяніна павінна заставацца не менш за 25 % наяўных даходаў), а таксама тэрмін аказання сацыяльных паслуг (не менш за паўгода).

Галіна Мароз адзначае, што цяпер на Гомельшчыне вядзецца актыўная інфармацыйна-тлумачальная работа пра магчымасць новай сацыяльнай паслугі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».