Вы тут

Свята пачалося!


Амерыка атрымала ЧС

Чэмпіянат свету па футболе ў 2026 годзе прымуць адразу тры краіны — ЗША, Канада і Мексіка. Такое рашэнне было прынята на кангрэсе ФІФА ў Маскве. Адзіным канкурэнтам пераможцам была заяўка Марока. Адзначаецца, што арганізатары турніру плануюць зарабіць на яго правядзенні 11 мільярдаў долараў.

Прыбытак

Ну, а прыбытак чэмпіянату свету ў Расіі чакаецца амаль у два разы больш сціплы — 6,1 мільярда долараў. На цяперашні момант гэта сума стане рэкорднай. Яна на 10 % вышэйшая, чым прагназавала ФІФА, і на 1,3 мільярда большая, чым заробленая за мінулы мундзіяль. Федэрацыя пашырыла супрацоўніцтва з кітайскімі кампаніямі — сёлета 7 з 20 спонсараў мундзіялю прадстаўляюць Паднябесную.

Першая ахвяра

Яшчэ не пачаўся чэмпіянат, як грымнуў гром у выглядзе адстаўкі галоўнага трэнера, прычым аднаго з сусветных грандаў. Галоўнага трэнера зборнай Іспаніі Хулена Лапетэгі звольнілі з-за перагавораў з мадрыдскім «Рэалам». Паводле інфармацыі іспанскіх СМІ, менавіта навіна пра тое, што ён узначаліць «каралеўскі» клуб пасля ЧС, стала прычынай канфлікту паміж спецыялістам і нацыянальнай федэрацыяй, хоць кантракт трэнера са зборнай быў разлічаны да лета 2020 года. На перыяд чэмпіянату свету новым галоўным стане спартыўны дырэктар нацыянальнай каманды, дарэчы, былы капітан таго ж «Рэала» Фернанда Ера.

Хто верыць у Расію?

Прагнозы напярэдадні ЧС агучваюцца пастаянна, але акрамя кампетэнтных часта гучаць і даволі, як бы гэта сказаць, нечаканыя. Гэтым разам адзначыўся вядомы ньюсмейкер і прыхільнік сябе любімага, адыёзны нападаючы «Лос-Анджэлес Гэлаксі» Златан Ібрагімавіч. Словы футбаліста, які не патрапіў у заяўку зборнай Швецыі на чэмпіянат, прыводзіць «Матч ТВ»: «Чэмпіянат свету выйграюць расіяне. Чаму? Таму што я тут. Я тут, каб Расія перамагла».

А вось алімпійскі чэмпіён, былая першая ракетка свету расійскі тэнісіст Яўген Кафельнікаў наадварот, сказаў, што не верыць у выхад расіян з групы, і адзначыў, што «джэкпот прасцей выйграць 100-мільярдны, чым нашай зборнай чэмпіянат свету».

У Маскву на бочцы і з сабакам

70-гадовы Губерт Вірт пераадолеў каля 2300 кіламетраў на 82-гадовым трактары з прычэпам, каб дабрацца да расійскай сталіцы на чэмпіянат свету.

Пенсіянер з нямецкага Форхгайма — фанат футбола. У Маскву ён прыехаў на трактары Lаnz Bulldоg 1936 года выпуску праз Польшчу і Беларусь. Да трактара прымацаваны дом на колах у выглядзе піўной бочкі (пераабсталяванай з мабільнай лазні), на якой напісана «Hаllо Mоskаu!». Вірта суправаджае верны сабака Хекс. Мужчына рухаўся з хуткасцю каля 20 кіламетраў у гадзіну і праязджаў у суткі каля ста кіламетраў. На Кіеўскай шашы нямецкага турыста сустрэлі супрацоўнікі ДПС і суправадзілі яго да сталіцы.

Галадоўка дзеля ЧС

Вязні турмы ў аргенцінскім Пуэрта-Мадрыне абвясцілі галадоўку, каб дамагчыся дазволу глядзець матчы чэмпіянату свету. Зняволеныя запатрабавалі адрамантаваць тэлевізійны кабель, які не працаваў на працягу трох дзён. «Кабельнае тэлебачанне з'яўляецца незаменным правам кожнага чалавека, пазбаўленага волі. Мы прынялі рашэнне не прымаць ежу да таго часу, пакуль нам не вырашаць гэтую праблему», — гаворыцца ў лісце. Аднак, пакуль іх патрабаванні засталіся без увагі.

Першы гол сёлетняга чэмпіянату атрымалася забіць гаспадарам. Гэта зрабіў учора ў матчы-адкрыцці Расія—Саудаўская Аравія паўабаронца Юрый Газінскі.

Матч закончыўся буйной перамогай расіян з лікам 5:0.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.