Вы тут

Звыш 90 тысяч чалавек атрымалі дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу


Па выніках 1 квартала 2018 года атрымальнікамі дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (ДАСД) у нашай краіне сталі 90,3 тыс. чалавек, сума дапамогі склала 24,5 млн рублёў. Больш за ўсё атрымальнікаў ДАСД — у Гомельскай вобласці. За першы квартал бягучага года іх колькасць склала 16,4 тыс. чалавек (18,2 %). Пра гэта паведаміла падчас анлайн-канферэнцыі, якая праходзіла на сайце Міністэрства працы і сацабароны, начальнік галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Марыя Гарбацэвіч.


На адрасную сацыяльную дапамогу (ДАСД), якая выдаецца ў выглядзе штомесячнай і аднаразовай сацыяльных дапамог, могуць разлічваць малазабяспечаныя людзі і тыя, хто знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Штомесячная сацыяльная дапамога выдаецца грамадзянам, у якіх сярэднедушавы даход за 12 месяцаў, што папярэднічаюць месяцу звароту па дапамогу, з аб'ектыўных прычын ніжэйшы за крытэрый патрэбнасці (з 1 мая 2018 года гэта складае 206,58 рубля), растлумачыла, адказваючы на пытанне, начальнік аддзела арганізацыі сацыяльнай дапамогі і па справах ветэранаў галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Мінпрацы і сацабароны Галіна Лазарэнка.

Па адначасовую сацыяльную дапамогу могуць звярнуцца грамадзяне, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, што парушае нармальную жыццядзейнасць, пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход складае не больш чым 150 % за крытэрый патрэбнасці (з 1 мая 2018 года гэта складае 309,87 рубля).

Пры гэтым Галіна Лазарэнка адзначыла, што заканадаўствам устаноўлены дадатковыя ўмовы, якія дазваляюць ацаніць аб'ектыўнасць патрэбнасці ў аказанні такой дапамогі. Рашэнне аб выдачы ДАСД прымаецца раённай камісіяй, створанай мясцовым выканаўчым і распарадчым органам.

Па выніках 1 квартала гэтага года, штомесячная сацыяльная дапамога прызначана 23,7 тыс. чалавек на суму амаль 6,3 млн рублёў, аднаразовая сацыяльная дапамога — 12,3 тыс. чалавек на суму 1,7 млн рублёў.

Сацыяльную дапамогу для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузкаў атрымалі ў першым квартале гэтага года 39,4 тыс. чалавек — на агульную суму 11 млн рублёў. Прадуктамі харчавання забяспечана 14,9 тыс. дзяцей на суму 5,5 млн рублёў.

Найбольш распаўсюджаным відам ДАСД, па словах Марыі Гарбацэвіч, з'явілася сацыяльная дапамога для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузкаў — 43,6 %.

Р.S. Больш падрабязна аб анлайн-канферэнцыі вы зможаце прачытаць на наступным тыдні.

Святлана БУСЬКО

Загаловак у газеце: Лідзіруе Гомельская вобласць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.