Вы тут

Дажджы доўгачаканыя, але кароткачасовыя


А ў панядзелак ізноў прыгрэе да 27—29.

Над Заходняй Украінай ідзе фарміраванне магутных дажджавых воблакаў, звязаных з франтальным падзелам. Паволі рухаючыся ў паўночна-ўсходнім напрамку, атмасферны фронт набліжаецца да тэрыторыі нашай краіны. Таму, пад яго ўплывам па паўднёва-ўсходняй частцы чакаем дажджы, месцамі з навальніцамі, перадаюць у Белгідрамеце.


У суботу месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 10—17 цяпла, а ўдзень будзе ад плюс 18 да плюс 25 градусаў, па паўднёвым усходзе — да 20—27 цяпла. У нядзелю надвор'е будуць фарміраваць цёплыя няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з Украіны. У асобных раёнах краіны пройдуць кароткія летнія дажджы, чакаюцца навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 11—17 цяпла, удзень — ад плюс 22 да плюс 28 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак накіраванасць паветраных патокаў зменіцца: яны стануць заходнімі, і надвор'е стане фарміраваць атмасферны фронт з Заходняй Еўропы. Уначы ў асобных раёнах па захадзе, днём — на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе 12—19 цяпла. Удзень будзе ад плюс 20 да плюс 27 градусаў, па поўдні — да 29 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».